Сталічны герб: мінуўшчына і сучаснасць. Адкрытая лекцыя ў Галерэі TUT.BY

Источник материала:  
16.02.2016 18:00 — Новости Культуры

Што такое пячатка і герб горада? Калі ўзнікае патрэба ў іх? Калі наш Мінск атрымаў гэтыя сімвалы і якая прырода іхняга ўзнікнення, як жыве і выкарыстоўваецца галоўны сімвал горада сёння? 18 лютага адмыслоўцы «Клуба гісторыі Мінска» раскажуць, як змяняўся герб сталіцы з цягам часу і як ён выкарыстоўваецца сёння ў віртуальнай і візуальнай прасторах горада.

На галоўныя пытанні пра сімвал горада дапаможа адказаць вядомы гісторык і геральдыст Анатоль Кірылавіч Цітоў. Арганізатарамі сустрэчы выступаюць МГА «Гісторыка», Клуб «Мова TUT» і Галерэя TUT.BY.

Як сведчаць старадаўнія дакументы, у 1591 годзе Мінск атрымаў герб. Гэтая дата — сапраўдны прадмет гонару мінчан, бо па канонах геральдыкі лічыцца: «Чым больш старажытны герб, тым болей павагі да яго ўладальніка».

Гарадскі герб адлюстроўваўся, перш-наперш, на пячатцы органа гарадскога самакіравання — магістрата, гарадскіх харугвах і г. д. З 1591 г. на пячатцы з’яўляецца выява «панны Марыі» і надпіс «sigillum civitatis minscunsis» — «пячатка горада Мінска».
На працягу стагоддзяў пячаткі змяняліся, адбываліся змены ў стылістыцы выяў, але асноўны сюжэт заставаўся нязменны.

На сустрэчы Клуба гісторыі Мінска паспрабуем разам адказаць на пытанні, чаму паўнавартасны герб фіксуецца на афіцыйных дакументах толькі праз стагоддзе ад моманту атрымання Магдэбургскага права, а таксама як змяняліся рысы і стылістыка гербу, чым адрозніваецца сучасны герб Мінска ад таго, які размешчаны над парталам касцёла Святых Сымона і Алены, як жыве наш гарадскі сімвал сёння.

Запрашаем ахвочых, а 19-й у чацвер, 18 лютага, у Галерэю TUT.BY (ст.м.Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны!

←Коллекционер автографов: "Хочу собрать 40 тысяч и обменять на домик в деревне"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика