Жыхары Баранавіч знялі дакументальны фільм пра ўнікальную крыніцу Кіпятак

Источник материала:  
05.02.2016 16:48 — Новости Культуры

У стварэнні фільма аўтары Алесь Гізун і Аляксандр Трыпуцька асноўваліся не толькі на звестках дакументаў і кніг, але і на асабістых уражаннях ад гэтага незвычайнага месца, таму стужка атрымалася інфармацыйнай і эмацыянальнай, паведамляе Intex-press.

Вiдэа: Студия 73

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Крыніца Кіпятак знаходзіцца паміж вёскамі Ясянец і Пруды Баранавіцкага раёна. Як сцвярджаюць аўтары фільма, гэта адзіная ў рэгіёне крыніца ўзыходнага тыпу.

— Яе вада пад магутным ціскам прабіваецца з-пад зямлі і ўздымаецца над яе паверхняй. Літаральна б’е фантанамі, нібы кіпіць. Нездарма мясцовае насельніцтва называе гэту крыніцу Кіпятак, — расказвае у роліку Алесь Гізун.

Крыніца ахоўваецца дзяржавай — яна прызнана гідралагічным помнікам мясцовага значэння. Па словах аўтараў, яна заварожвае сваёй атмасферай, у ёй «асабліва востра адчуваецца вечнасць».

— Кіпятак — ідэальнае месца для адпачынку ад гарадской мітусні і шуму. Лясная ціша. Гук вады. Узімку — снежная бель. Улетку — паліфанія кветак і птаства, — распавядае Алесь у фільме.

З шасцімінутнага роліка можна даведацца не толькі пра рэдкую крыніцу, але і пра іншыя значныя гістарычныя месцы, якія знаходзяцца побач з ёй: тысячагадовае гарадзішча, радавы маёнтак Яхіма Храптовіча, камень філарэтаў і іншыя.

Чытайце таксама:

Отсидевший за взятки чебуреками чиновник стал директором комбината надомного труда

В Барановичах появится новый торгово-развлекательный центр

Рынки не работают: Где жители Барановичей покупают джинсы и куртки?

←Светлов: "Беларусьфильм" руководствуется старыми представлениями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика