Топ-5 мультфільмаў ад "Беларусьфільму" апошніх гадоў, пра якія вы маглі не ведаць
Нягледзячы на тое, што Беларусь — пляцоўка для здымання расійскіх серыялаў і танных фільмаў-блокбастэраў, рэжысёры нацыянальнай кінастудыі ствараюць анімацыю высокага ўзроўню, якая неаднаразова перамагала на шмат якіх міжнародных фестывалях. Вашай увазе ад выдання «Белсат» — топ-5 анімацыйных фільмаў студыі «Беларусьфільм», пра якія вы маглі не ведаць, але якія варта паглядзець.
Штогод «Беларусьфільм» выпускае 8−10 працаў. За 44 гады існавання студыі было знята больш за 170 мультфільмаў для дзяцей і дарослых.
Анімацыю на «Беларусьфільме» пачалі здымаць у 1972 годзе. «Няўдачнік» Уладзіміра Голікава распавядае пра хлопчыка, у якога няма часу на навучанне, бо ён увесь свой час аддае дрэсіраванню жывёлінаў.
На канец 1980-ых гадоў прыпадае росквіт беларускай анімацыі.
Маляваныя і лялечныя фільмы замяняюцца мультфільмамі-калажамі, а пазней камп’ютарнай анімацыяй. Рэжысёры эксперыментуюць не толькі з формаю, але і зместам.
Усё больш увагі надаецца нацыянальным матывам, беларускай мове, культуры ды гісторыі. Аніматары мадэрнізуюць міфалогію і фальклор, выкарыстоўваючы ў сваіх стужках сучасныя вобразы. Зʼяўляюцца экранізацыі народных казак, легендаў і баек.
Найбольш вядомыя — «Аповесць мінулых гадоў», «Выцінанкі-прымаўкі» і «Прыгоды Несцеркі».