Финальный вечер "Фэста аднаго верша" пройдет в галерее TUT.BY
15 января уже в седьмой раз пройдет финальный вечер «Фэста аднаго верша». Фэст набирает популярность в славяноязычных странах — в конкурсе на равных конкурируют произведения на белорусском, украинском и русском языках. А уже сегодня в Галерее TUT.BY состоится очередное собрание клуба GRAPHO.
В ноябре 2007 года поэт Георгий Бартош придумал, как из банального поэтического новогоднего вечера сделать шоу с многомесячной интригой. Фестиваль новогоднего (рождественского, зимнего) стихотворения прижился и стал регулярным.
В этом году в Фэсте приняло участие 98 поэтов из 4 стран, пишущих на белорусском, русском и украинском языках. Всего за семь лет в конкурс было подано 429 стихотворений, из них в финал вышло 198.
В жюри — Наталля Капа, Дмитрий Строцев, Андрей Хаданович, Людмила Рублевская, Виктор Шнип, Виктор Жибуль. В этом году впервые эту роль на себя возьмут Сергей Сыс и Вольга Гронская. Кроме того, поскольку у нас много украинских участников (15 из 98), в этом году в жюри приглашен украинский поэт и издатель Юрий Завадский.
Катя Зыкова
В Рождество-2 (стихотворение — призёр Фэста-2008)
зима это где-то между молитвами лыжного магазина о сне
ге и дворника о бесснежии. между когда ты зиму не хочешь и когда уже с не
й. зима это когда серебристая рыба взойдет на синем
и станет со-всем-просто
и ты вдруг проснешься от ощущения у которого нет имени
(как у места между верхней губой и носом)
Сяргей Сыс
Зімовым шляхам (стихотворение — победитель Фэста-2009)
Над стрэхамі хат завіруха гудзе,
Ні пеўня, ні брэху нячутна нідзе,
Ваколіцы цемра хавае.
Трашчаць у мароза на гострых зубах
Бярвёны прамерзлыя ў стылых зрубах
Ды сьнег пад падэшвай сьпявае.
А вокны з карункавым матавым шклом
Так дражняць,
так вабяць вячорным сьвятлом,
Нібыта зайсьці запрашаюць.
Па хатах плыве п’янкі водар куцьці,
Такі, што карціць проста ўзяць ды зайсьці,
І ногі свой бег прыпыняюць…
Знаёмая змалку дарога дамоў
Наўскос перасыпана пылам сьнягоў,
І я, разам з Гердай і Каем,
Занесеным шляхам пакрочу далей,
Туды, дзе ў няіснасьці белых завей
Мяне мой прытулак чакае.
Вольга Гронская (стихотворение — победитель Фэста-2011)
***
Нечакана, як грошы ў кішэні, закончыўся снежань.
Ды табе ўжо не тры — болей у адзінаццаць разоў.
Ты даўно не складаеш лістоў Дзеду М. з Белавежы,
не шукаеш на Млечным шляху чарадзейны вазок
з падарункамі.
Сёння табе, недарэчна-дарослай,
падаюцца такой ахінеяй паштовак радкі.
І чарговыя лічбы,
чарговыя зімы ды вёсны
матылькамі знікаюць, ледзь толькі крануцца рукі.
А на вуліцы гучна спяваюць калядныя песні…
Ты адсунеш фіранкі ды пасму адкінеш з вачэй.
І згадаецца раптам нябесны распяты равеснік,
што народжаны быў у адну з гэткіх зорных начэй.
Пралятаючы міма,
сарваныя ветрам з галінак,
усміхнуцца сняжынкі сваёй папяровай сястры.
Ты стаіш ля акна — не Марыя і не Магдаліна,
толькі цень,
гераіня раманаў Саган і Гары.
А хацела ж
насустрач завеі,
бязглуздых учынкаў
і штолета варыць з дзьмухаўцоў залатое віно…
Чуеш:
просіць цябе з чорна-белага фота дзяўчынка
ў навагоднюю казку сваё разнасцежыць акно.
Марыя Мартысевіч
Хлеб сьвятога Антонія (стихотворение — победитель Фэста-2014)
Што ж ты адразу на станцыю — вось, глядзі:
коміны тут абвівае вінаград Гаўдзі,
жабка на браме, на флюгеры — тоўсты дзік
хрумкае мёрзлымі яблыкамі цыклёна.
Пальмы на кожным падворку — такое дзі-
ва: з плястыкавых бутэлек паўстае Барсэлёна.
Камусьці жыццё тут — спрэс нянавісьць і страх,
хтосьці ж збірае ў скрыні бітую ках-
лю, і распіханыя па закутах
сьнежнай адрыны каўчэгі бітае кахлі.
Ліштвы вярандаў - такое Тбілісі, што вах —
Нібы прывет ад Гагі, Дато і Кахі.
Калі ж напаўзае цень з навакольных лясоў,
Навяваючы сон галасамі балотных соў,
Падуяй падаецца — даруй, Тбілісо, —
вёска — чаго не прымроіш зімой у сутоньні.
Пахі выразьней ветрыш у шэрым сьвятле:
картэзіянцы зноў выпякаюць хлеб.
Дзякую вам за бохан на хісткім стале
Госпад мой — сейбіт і пекар — сьвяты Антоні.
Финальный вечер Фэста состоится 15 января в 19.00 в Галерее TUT.BY
(БЦ Omega Tower — пр. Дзержинского, 57, 9 этаж, ст. метро Михалово)
А уже сегодня, 14 января, в Галерее TUT.BY состоится очередное собрание клуба GRAPHO. В этот раз — необычное, с гостями — московским поэтическим содружеством «КуФёГа», или «Коньковская школа» (Михаил Кукин, Игорь Фёдоров, Константин Гадаев).
И с просмотром короткометражного документального фильма Константина Гадаева «Отсутствие меня» — об одном из самых значительных андеграундных поэтов России, а впоследствии — поэте русского зарубежья Льве Лосеве.
Начало — в 19.00.