Imagine Dragons: для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні

Источник материала:  
11.01.2016 12:03 — Новости Культуры


Беларускамоўныя версія песні Imagine Dragons — Radioactive у выкананні гурт Navi атрымала пазітыўныя водгукі ў розных кутках свету, у тым ліку ад саміх "Драконаў", якія выступяць у Мінску ўжо 22 студзеня.



Першым рэпост відэа з беларускім каверам зрабіў фан-клуб Imagine Dragons ва В’етнаме. Яго падтрымалі аматары гурта з Расіі, Таіланду, Венгрыі, Польшчы, Нідэрландаў, Ганконга і нават Бразіліі. Ва В’етнаме ды Бразіліі слухачоў уразіла выкарыстанне ў аранжыроўцы флейты, у Польшчы кавер назвалі цудам, а ў Расіі некаторыя прыхільнікі так уразіліся пачутым, што выказалі жаданне вывучыць беларускую мову.

Imagine Dragons: для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні

Imagine Dragons: для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні

Imagine Dragons: для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні

Але галоўнае — Radioactive на беларускай пачулі самі Imagine Dragons.

«Мы ніколі не прыпынім здзіўляцца таму, што нашы песні становяцца часткай культуры ва ўсім свеце. Гэта напамін пра тое, што музыка не мае межаў. Для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні. Пабачымся на канцэрце ў Мінску!» — перадалі Imagine Dragons беларускім прыхільнікам.

Нагадаем, гурт Navi зрабіў кавер па выніках конкурса на лепшы беларускі пераклад песні Radioactive. Пераможцам стала мінская школьніца Лена Койстра, якая ў дзень канцэрта асабіста сустрэнецца з Imagine Dragons. Мэта акцыі — паказаць прыгажосць беларускай мовы музыкам гурта і яго прыхільнікам у розных краінах свету.

Imagine Dragons: для нас гонар, што беларусы зрабілі свае пераклады нашай песні



←Десять цитат и фактов из жизни Дэвида Боуи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика