Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман

Источник материала:  
29.12.2015 16:50 — Новости Культуры


“Белая муха, забойца мужчын” — так Альгерд Бахарэвіч назваў свой новы твор. Ён сам адзначыў, што фемінісцкі раман напісаў адзін з самых патрыярхальных пісьменнікаў Беларусі цяперашняга часу.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


Вечар у кнігарні “Галіяфы” пачаўся з таго, што вядомы пісьменнік сеў за стол і пачаў наразаць бутэрброды. Такі перформанс Бахарэвіч назваў “Не мужчынская гэта справа”.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


“Зараз шмат у каго праходзяць карпаратывы. І ў нас будзе невялікі карпаратыў. Вось я наразаю каўбасу, раблю бутэрброды, тое, што звычайна робяць жанчыны. І ведаеце, ніякіх зменаў ва мне не адбылося”, —
пачаў сваю прамову Бахарэвіч.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


Падчас імпрэзы ён багата разважаў пра цяперашняе стаўленне да жанчыны як у грамадстве, так і пра сваё ўласнае. Пісьменнік падкрэсліў, што “Белую муху”, раман пра жаночую банду, напісаў нечакана для сябе самога.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


Змест твора ён акрэсліў так: “Гэта раман пра жаночую банду, якая захапіла адзін з замкаў у сучаснай Беларусі. Беларусь у ім рэальная, а сам замак — хутчэй збіральны вобраз. Раман на жаночую тэму і распавядае пра сучасных беларускіх жанчын, іх праблемы. Кніга атрымалася правакацыйнай, у нечым фемінісцкай, у нечым палітычнай. Прынамсі, я хочу спадзявацца на гэта”.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


“Я не ўпэўнены, што мая кніга пройдзе фемінісцкую экспертызу”, — прызнаўся Альгерд.


Яны маглі б рэзаць вяндліну на бутэрброды для мужчынскіх фуршэтаў, рэзаць тонка, ашчадна, прыгожа, мужчына так ня ўмее і ніколі не навучыцца, бо трэба выбіраць нешта адно: або рэзаць вяндліну, або рабіць гісторыю, у мужчыны рукі не для дробязяў, а для Важных Справаў.


У “Белай мусе” галоўныя героі — жанчыны, што не натда ўласціва ні для Бахарэвіча, ні для беларускай літаратуры ўвогуле. Пісьменнік адзначыў, што гэта быў для яго цікавы досвед. А натхніла на гэты раман яго жонка, паэтка перакладчыца Юлія Цімафеева.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


Падчас прэзентацыі Бахарэвіч час ад часу апранаў пярэднік (найжаноцкі аксэсуар) і працягваў развагі з нажом у руках. Па ягоных словах, “Белай мусе” варта стаць у нейкім плане выклікам, які можа ў пэўным плане разварушыць сучасную літаратуру.

Альгерд Бахарэвіч прадставіў свой фемінісцкі раман


“У мужчын усё рэзка. Хаця Юрый Станкевіч, пісьменнік сталага веку, казаў, што ў мяне карункавае пісьмо, што шмат прыметнікаў, складаных сказаў. Не ведаю, можа ён ўжо нешта спасціг пра пісьмо такое, чаго я яшчэ не зразумеў. Я лічу, што тэмы могуць быць мужчынскія і жаночыя. А гэта мужчынскі раман пра жанчын. Але не жаночы раман”,
— распавёў Бахарэвіч.

Наразанне бутэрбродаў Бахарэвіч перапыняў чытаннямі ўрыўкаў са свайго новага раману.


Яны маглі б застацца звычайнымі беларускімі кабетамі, сьвятарнымі істотамі, яешняй зь дзяржаўных яйцаклетак – маглі б танчыць на дыскатэках пад модных дыджэяў, выстукваючы даўгімі нагамі любоў і нежнасць, і вернасць традыцыям, і патрыятызм, і проста вернасьць мужу. Яны маглі б выйсці замуж “заграніцу” — бо ўсе жанчыны мараць пра гэта, а хто ня марыць, той не жанчына, а мужык у спадніцы.
 
Кнігу прывезлі за некалькі гадзін да прэзентацыі, так што госці імпрэзы сталі аднымі з першых, хто трымаў выданне ў руках. За адзін вечар наведвальнікі набылі 36 асобнікаў.

Напрыканцы імпрэзы Бахарэвіч раздаваў аўтографы і частаваў гасцей зробленымі ўласнаруч бутэрбродамі.

Першы месяц раман будзе прадавацца толькі ў адной кнігарні ў горадзе.



Марыя ГРЫЦ

←Борис Светлов: Год культуры станет годом популяризации белорусского искусства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика