Калядны настрой: песні і танцы на "Мове TUT"
Кіраўнічка абодвух праектаў Вікторыя Міхно настойвала на тым, каб у спевах аўдыторыі з’явіўся драйв, і ўдзельнікі сустрэчы з ахвотаю здабывалі неабходны ўзровень драйву з уласных галасоў. Цяпер кожны з іх падрыхтаваны да Калядаў і можа выпраўляцца па суседзях і знаёмцах з каляднымі песнямі.
І пакуль дарослыя вучылі калядкі ды танчылі, малыя былі занятыя развіваючымі гульнямі. Адмысловую праграму падрыхтавалі выкладчыкі сямейнага цэнтра Global Child.
Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.
Ад студзеня аматараў беларускай мовы мы запросім на сустрэчы «Папулярная навука па-беларускую» ад каманды праекта «Знайдзі сваіх», на пасяджэнні клуба аматараў гісторыі Мінска ад грамадскага аб’яднання «Гісторыка», а таксама на дыскусіі па важных для кожнага тэмах. Сачыце за анонсамі!
А пакуль «Мова TUT» дзякуе ўсім сябрам і партнёрам, з якімі мы разам прайшлі праз 2015-ы, і жадае цёплых святаў!