Bulbamovie. Впервые в Могилеве покажут белорусское независимое кино
Открытый фестиваль белорусского независимого кино Bulbamovie с 2011 года ежегодно проходит в Варшаве. В этом году он впервые был представлен в Минске. Показ был успешен, поэтому решили провести фестиваль и в регионах.
Встреча-дискуссия с показом фильмов-победителей фестиваля пройдет в Могилеве 9 декабря в антикафе «Чердак». В ней примут участие известный белорусский кинокритик Максим Жбанков, а также автор фильма, получившего «Золотую бульбу», Митрий Семенов-Алейников. Все фильмы, которые покажут в Могилеве, были также представлены на фестивале «Лiстапад-2015».
Начало — в 19.00. Вход свободный.
Афиша фестиваля Bulbamovie
«Адной крыві» (худ., 15 мин., реж. Митрий Семенов-Алейников)
Приз «Залатая бульба», Гран-при зрителей.
«Адзін — памяркоўны, другі - шалёны. Адзін — адказны, другі - рашучы. Яны браты. Але чаго вартае тое братэрства ў свеце татальнага супрацьстаяння? І праз якія выпрабаванні трэба прайсці, каб нарэшце зразумець адзін аднаго? Выбуховая сацыяльная драма з нечаканым фіналам».
«Пасха Хрыстова» (док., 13 мин., реж. Дарья Юркевич)
Приз «Залатая бульба»
«Свята ў сэрцы, свята ў душы. Што з ім рабіць? І што яно робіць з намі? На Вялікдзень народ цягнецца да невялічкай царквы на ўскраіне Мінска. Народ розны. І свята таксама рознае. Амаль рэпартажная — і адначасова вельмі стылёвая — чорна-белая паштоўка з глыбіні беларускай падсвядомасці».
«Кансьерж» (худ., 9 мин., реж. Роберт Сенека)
Приз «Бронзавая бульба»
«У гэтым доме ўсё залежыць ад канкрэтнай адказнай асобы. Вельмі канкрэтнай. Вельмі адказнай. І вельмі спрэчнай. На яе месца нібыта хапае прэтэндэнтаў. Але хто яны і як з імі пазнаёміцца наіўнаму жыхару з трэцяга паверха? Таямнічая гісторыя часоў парадку і стабільнасці».
«Пугач» (худ., 12 мин., реж. Сергей Колосовский)
Спецприз за лучший звук.
«Дзяцінства — не шчасце, а праблема. Асабліва калі на двары змрочныя 1990-я, ты граеш на флейце, а насустрач валяць сур’ёзныя пацаны з сур’езнымі прапановамі. Адмовіцца сорамна, пагадзіцца праблемна… Драматычнае падлеткавае рэтра пра вайну за каляровыя жуйкі».
«Амерыкан бой» (худ., 25 мин., реж. Никита Лаврецкий)
Второй приз зрителей
«Варта адвучыцца ў Амерыцы, каб зразумець, што вяртацца няма куды: горад амаль непазнавальны, сяброўкі амаль чужыя, а лепшы сябар збірае выявы былога Мінска і выдумляе саўндтрэкі да прахадных двароў. Мы побач — але ці разам? Псіхалагічны аўтапартрэт новай генерацыі».
«Беларусь якая» (худ., 25 мин., реж. Влада Сенкова и Светлана Соколовская)
Третий приз зрителей
«Простыя пытанні - самыя складаныя. Напрыклад, Беларусь — яна якая? Настаўніца запыталася — а ты адказвай сабе, як хочаш. Хлопчык шукае Беларусь на вуліцах Мінска, сярод хіпстараў, турыстаў, вулічных музыкаў, маляўнічых мінакоў і дасведчаных спажыўцоў піцы. Ці атрымаецца скласці з гэтага выяву краіны?»