Як нямецкі кайзер Вільгельм ІІ прыязджаў у Баранавічы 100 год таму
Падчас Першай сусветнай вайны, за адзін толькі 1915 год, Баранавічам пашчасціла пабачыць адразу двух манархаў ваюючых імперый, пiша Intex-press. Спачатку ў нашым горадзе размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, куды шмат разоў наведваўся рускі цар Мікалай ІІ.
А пасля таго, як у ноч з 23 на 24 верасня 1915 года Баранавічы захапілі немцы, сюды наведаўся і германскі кайзер Вільгельм ІІ. 11 лістапада 1915 года кайзер упершыню прыбыў цягніком у наш горад. У гонар яго прыезду была збудаваная прывітальная брама і зладжаны парад на пляцы вайсковага гарадка (у савецкі час — стадыён на вул. Заслонава, цяпер дзіцячы садок). Пасля манарх наведаў баявыя пазіцыі каля нашага горада. А жыў Вільгельм ІІ у цяперашнім будынку краязнаўчага музея (вул. Савецкая).
















Таксама падчас нямцкай акупацыі 1915−1918 гадоў у Баранавічах вуліца Аляксандраўская (названая ў гонар расейскага цара) была пераназваная ў вуліцу Кайзер-Вільгельм штрасэ. Цяпер гэта вуліца Горкага.


Читайте также на Intex-press:
Какие замки и дворцы можно посмотреть недалеко от Барановичей?
Как милиция разыскивает без вести пропавших в Барановичах
Ампутировали ногу мужчине, на которого в октябре с крыши упали 18 листов металлопрофиля