"Да Міхалова нам маршрут, тут мова наша, "Мова TUT". Клуб адсвяткаваў першыя народзіны

Источник материала:  
21.11.2015 13:41 — Новости Культуры
ад дуэта Naka Piano, торт і свечы, — гэта сціслы пераказ падзеяў 17 лістапада на святочнай вечарыне клуба аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT». Прапануем падрабязную фотасправаздачу з імпрэзы.



З вітальнымі словамі звярнуўся заснавальнік партала TUT.BY Юры Зісер, з лёгкай падачы якога, у адказ на закрыццё курсаў «Мова ці кава» паўстаў Клуб.



Таццяна Бембель, куратарка Галерэі TUT.BY і апякунка Клуба.


Севярын Квяткоўскі і ягоныя «Фрашкі да пляшкі»: забаўныя гісторыі з жыцця пра мову ды сучасную грамадскую культуру.


Заняткі з дзеткамі, пакуль іх бацькі занятыя, праводзяць педагогі сямейнага клуба Global Child.


Алёна Андрэева, куратарка Клуба.



Севярын Квяткоўскі ня толькі распавёў старыя і новыя фрашкі, але і прэзентаваў анімацыйны праект па матывах сваёй кнігі.



Практычная частка сустрэчы — складанне віншавальных чатырохрадкоўяў, некаторыя з якіх знойдзеце ніжэй.




Наста Шпакоўская і Ірына Кліменка, разам — дуэт Naka Piano, сябры Клуба «Мова TUT» прэзентавалі песні з будучага, цалкам беларускамоўнага альбома гурта.



Святочны торт і шмат свечак, якія так любяць задзьмуваць дзеці.

Арганізавана задзьмуць свечы ўдалося толькі з трэцяй спробы. «Дзеці, мы ж беларусы, давайце пацерпім, каб загарэліся ўсе свечы і ўсе былі б гатовыя дзьмуць разам», — сказала Алёна Андрэева.

Вершаваныя віншаванні ад удзельнікаў сустрэчы.

Лістапад на носе, наступіла восень,
Мове TUT ужо год, давайце есці торт.

***

Віншуем сёння Мова TUT
Як немаўля малое…
Бацькі пайшлі ўжо ў кут
Праектаваць другое.

***

Мова TUT цябе чакае,
У вакол сяброў збірае,
Сёння вята адзначае,
Віншаванні усіх прымае.

***

Мове TUT мы пажадаем
Пашырацца і квітнець,
Каб ад мала да вяліка
У людзей пашану мець

***

Мы віншуем вас са святам,
Сёння споўніўся гадок,
Да святочнай гэтай даты
Віншавальны наш радок.

***
Я мову не ведаю, бо не вывучала,
А ведаць (і добра) я б вельмі жадала,
Я к вам пасля працы хаджу ўжо год,
Які будзе прыемны і добры народ

***

Да Міхалова нам маршрут,
Ты мова наша, Мова TUT,

Карціна дня — праекту год,
Жыцця жадаем без турбот.

Клуб «Мова TUT» шчыра дзякуе ўсім, хто спрычыніўся да яго за гэты год, а таксама запрашае валанцёраў і неабыякавых людзей далучацца і дзяліцца сваімі ідэямі што да таго, чым цікава было б заняцца наведнікам у межах сустрэчаў, з кім пазнаёміцца ці што паглядзець. Прапановы прымаюцца на адрас mova@tutby.com ці праз сацыяльныя сеткі Клуба — у Facebook ці Вконтакте.

Наступная сустрэча клуба адбудзецца ў аўторак, 24 лістапада. Тэма сустрэчы — Слуцкі збройны чын. Уваход вольны, месца сустрэчы — традыцыйнае: Галерэя TUT.BY.

Партнёры праекта


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

Шукай.BY — гэта гарадскія квэсты па-беларуску і не толькі з пункту гледжання мовы, аднак і паводле беларускай гісторыі і традыцый.

←Эксперт: Руслан Асланов – один из фаворитов "Евровидения"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика