Святло памяці для продкаў
02.11.2015 13:20
—
Новости Культуры
Памінаць продкаў на Дзяды за святочным сталом і запальваць свечкі на могілках «усім народам» — традыцыя, якую беларусы захоўваюць яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Мінулі стагоддзі, а традыцыя шанаваць продкаў засталася.
Кожны год, перад днём Усіх Святых на могілках па ўсёй Беларусі загараюцца тысячы свечак, якія ствараюць містычны і захапляльны пейзаж. Гэтым разам фотакарэспандэнты TUT.BY паглядзелі, як шануюць традыцыю на каталіцкіх могілках у Ракаве і на Кальварыйскіх могілках у Мінску.