Мова TUT. Паэзія ў спалучэнні з музыкай

У мінулы аўторак у межах чарговай сустрэчы клуба «Мова TUT» адбылася паэтычная вечарына, на каторай маладая паэтка Кацярына Моссэ прэзентавала музычна-паэтычны кліп «Белая калёна ў чорнай залі», са сваёй творчасцю наведнікаў пазнаёмілі Антось Звычайны, Рагнед Малахоўскі, Дар’я Хмылова і Сяржук Коўган. Вечар завяршыўся выступам паэта Алеся Плоткі ў музычным суправаджэнні электроншчыка Ўлада Бубна.
Паэтка Кацярына Моссэ.
Алесь Плотка і Ўлад Бубен.
У працяг расповеду Кацярыны Моссэ пра ейны шлях да беларускай мовы ўдзельнікі Клуба падзяліліся сваімі гісторыямі.
Дар’я Хмылова.
Антось Звычайны.
Пакуль дарослыя чыталі і слухалі вершы, дзеткі бавіліся разам з выхавацелямі сямейнага клуба Global Child.
З-за вялікай колькасці заявак ад аўтараў вершаў было вырашана паэтычную вечары паўтарыць у студзені. А наступная сустрэча клуба «Мова TUT» адбудзецца 17 лістапада. Клуб адсвяткуе першы год. На святочнай імпрэзе выступіць і дуэт Naka Piano. Сачыце за анонсамі на партале TUT.BY, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.
Звязацца з Клубам можна праз электронную пошту mova@tutby.com.