Вечарына памяці Анатоля Сыса на яго радзіме

Источник материала:  
26.10.2015 14:37 — Новости Культуры

 
24 кастрычніка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці прайшло традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса.

Літаратары і музыкі з Мінска, Гомеля, Рэчыцы і Светлагорска ўсклалі кветкі да помніка паэту на могілках у вёсцы Гарошкаў.

Свята паэзіі, якое ўсе гады праходзіла каля роднай хаты Анатоля Сыса, у двары, упершыню адбылося пад дахам — у памяшканні Дома культуры суседняй вёскі Заспа.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч нагадаў, што паэт быў не толькі таленавітым, геніяльным, але вельмі актыўна ўдзельнічаў у беларускім адраджэнні 1980-х гадоў, быў адным з арганізатараў першых Дзядоў, паэтычных чытанняў ля помніка Янку Купалу, стаяў ля вытокаў стварэння "Тутэйшых".

Пятровіч звярнуўся да землякоў паэта — жыхароў вёсак Гарошкаў і Заспа. "Ці быў тут дождж, ці снег — і тым не менш мы прыязджалі і праводзілі гэтыя паэтычныя святы. Значыць, нечым ён важны для нас, значыць, нам хацелася нечым выказаць яму павагу і сваю любоў да яго як асобы і творцы. Вы памятаеце Анатоля розным. Ва ўсіх геніяльных паэтаў быў няпросты лёс. Я хацеў бы, каб вы успрымалі Анатоля ў першую чаргу як паэта, як творцу, як вялікага паэта, прынамсі, рэчыцкая зямля такіх геніяў яшчэ не нараджала", — падкрэсліў старшыня СБП.

Ён выказаў надзею, што свята паэзіі будзе пашырацца з года ў год, з`явіцца з цягам часу тут і помнік, і музей Анатоля Сыса.



Алена ГЕРМАНОВІЧ
←Лучше всех "Машину времени" в Минске поет "Шерлок Холмс"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика