"Мова TUT" запрашае на паэтычную вечарыну і да выступу з уласнымі вершамі
Клуб «Мова TUT» запрашае на чарговую сустрэчу. Яна будзе паэтычнай, і яе героем можа стаць кожны, хто мае хоць бы адзін верш уласнага сачынення. У аўторак, 27 кастрычніка адначасова з прэзентацыяй музычна-паэтычнага кліпа «Белая калёна ў чорнай залі» маладой паэткі Кацярыны Моссэ і на адной сцэне з дуэтам паэта Алеся Плоткі і электроншчыка Ўлада Бубна можна прэзентаваць свае вершы.
Даўно не бачылі ўжывую спалучэння музыкі і паэзіі, але не ў песеннай форме? Вам — да нас. А калі вы хочаце прэзентаваць сваю паэтычную творчасць, вам таксама да нас. Толькі паведамьце пра свой намер да прэзентацыі праз электронны адрас mova@tutby.com альбо праз паведамленні ў сацыяльных сетках Facebook ці Вконтакте.
Сустрэнемся, а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT 27 кастрычніка (БЦ «Амега Таўэр», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст.м. Міхалова). Прыходзьце з дзеткамі! Імі заапекуюцца выхавацелі сямейнага клуба Global Child.
У арганізацыі сустрэчы дапамагае каманда праекта «Знайдзі сваіх».
Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі. |