"Альгердаў шлях" у Глыбокім. Мясцовых дзяцей навучылі бавіць час у нацыянальных традыцыях
«Альгердаў шлях» — свята для дзяцей і моладзі пад такой назвай зладзіў у Глыбоцкім Доме рамёстваў метадыст гэтай установы, разьбяр Віктар Дудкевіч.
На свята запрасіли ваярскі гістарычны клуб «Гівойт» разам з музыкам-дударом з Мінску. Яны распавялі пра сярэднявечча, далі паказальны бой і правялі майстар-клас па танцах.
— Вельмі важна, каб дзеці з маленства ведалі беларускую гісторыю і маглі бавіць час у нацыянальных традыцыях. Яны прыходзяць на заняткі ў гурток, жадаюць зрабіць меч, а для чаго ён — не ведаюць, і як ім карыстацца — таксама. Таму і зрабілі такое свята, каб паказаць гісторыю, навучыць любіць сваю Радзіму, шанаваць свае традыцыі, — распавёў Віктар Дудкевіч.
Дзеці спаборнічалі на мячах, стралялі з лука, выконвалі сярэднявечныя танцы разам з сябрамі рыцарскага клуба і бацькамі, а таксама ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Скончылася мерапрыемства агульным пачастункам ля вогнішча і ўручэннем падарункаў.