У Віцебску выпусцілі паштоўкі і каляндар з гарадской модай VIII-Х стагоддзяў

Источник материала:  
19.10.2015 17:09 — Новости Культуры

У Духаўскім кругліку адбылася прэзентацыя набора паштовак і перакіднога календара «Віцебшчына старадаўняя».


Ідэя праекта з’явілася ў студэнткі-гісторыка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірыны Ханкевіч. Мадэлямі для фатографа Дзмітрыя Лося сталі сябры народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». Яны былі апранутыя ў строі, якія насілі жыхары Віцебска, прадстаўнікі розных саслоўяў, у VIII — Х стагоддзях. Касцюмы — мужчынскі, жаночы, дзіцячы, гараджаніна, вара і іншыя — рэканструіравалі ў поўнай адпаведнасці з той эпохай.



Прэзентавалі серыю тэматычных паштовак і настольных календароў кіраўнік віцебскіх моладзевых ініцыятыў Уладзімір Булаўскі і кіраўнік «Варгенторна» Макар Бабенка.

Намеснік дырэктара абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў падзякаваў аўтарам праекта за актыўны ўнёсак у развіццё гістарычнай спадчыны і павелічэнне турыстычнай прыцягальнасці Віцебска.

Уладзімір Булаўскі адзначыў, што наклад календароў і набораў паштовак мізэрны — па 50 экзэмпляраў, таму ў свабодны гандаль яны не трапяць. Каб выдаць іх у большай колькасці, патрэбны спонсары.

←Оксана Волкова спела партию Кармен в Зальцбургском государственном театре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика