"Мова TUT" адзначыла юбілеі Петруся Броўкі і Міхала Агінскага
Юбілеі двух знаных беларусаў адсвяткавалі ў аўторак удзельнікі клуба аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT». Нагодаю для сустрэчы сталі 110-годдзе паэта Пятруся Броўкі і 250-годдзе дзяржаўнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Адзначалі весела і шумна, пра тое і нашая справаздача.

Наталля Мізон, загадчыца музея паэта.
Супрацоўніца музея Броўкі выступае перад наведнікамі «Мовы TUT».
Наведнікі Клуба.

Тыя, хто сабраўся на святкаванне.

Твары Клуба…

… і сталейшыя, і маладзейшыя.

Ініцыятары і ўдзельнікі праекта «250» да юбілея Міхала Клеафаса Агінскага. Злева направа: Вольга Мжэльская, рэжысёр Максім Сіры, прадусар праекта «250» Андрэй Ісачэнка, паэт і музыка Алесь Плотка.

Мастак Алег Драбышэўскі, які і намаляваў карціну па матывах Агінскага, і прынёс фотаздымкі са святкавання юбілея ў сядзібе ў Залессі, дзе жыў кампазітар.

На сустрэчу быў запрошаны і музыка Зміцер Вайцюшкевіч, каб развучыць знакаміты «Паланэз».

Наведнікі развучваюць тэкст «Паланэза».

А «назіральнікі» назіраюць за працэсам.

Зміцер Вайцюшкевіч.

Мініканцэрт па сучаснай звычцы здымалі і на мабільныя.

А музыка спяваў.




Маленькі танцор Клуба.

Наступная сустрэча Клуба «Мова TUT» адбудзецца 27 кастрычніка. У нас пройдзе паэтычная вечарына, у межах якой маладая паэтка Кацярына Моссэ прэзентуе музычна-паэтычны кліп, а таксама адбудзецца выступ Алеся Плоткі і Ўлада Бубна.
Калі вы пішаце вершы па-беларуску і хочаце прэзентаваць іх на нашай сустрэчы, дасылайце заяўку на адрас mova@tutby.com.
Далучайцеся да Клуба «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте».