У дзень выбараў рэпер Вожык выпусціў песню пра набалелае
11.10.2015 17:37
—
Новости Культуры
Рэпер Вожык прэзентуе на сайце «Арт Сядзібы» свой новы твор пра набалелае — песню «Абіраем Лукашэнку». «Назва трэку гучыць як агітацыя ў дзень цішыні, але насамрэч усё трошкі складаней», — кажа рэпер.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Скачать аудио (9.31 МБ)
«Гэтая песня — адлюстраванне таго, як я адчуваю сёлетнія выбары. Менавіта з такім настроем я пражыў гэтыя перадвыбарчыя месяцы. Таму ў гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою», — зазначае Вожык.