Папулярная навука па-беларуску запрашае на вывучэнне кінематыкі. Ужо ў чацвер
Як вядома ўсім, жыццё — гэта рух. Таму і варта пачаць яго вывучаць. Жыццё, вядома, не вывучым, а вось механічны рух паспрабуем. Ужо ў гэты чацвер, 8 кастрычніка, пройдзе наступная сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый па фізіцы ад «Знайдзі сваіх».
А пачнем мы менавіта з кінематыкі. Нагадаем яе асноўную задачу, пагаворым пра такія паняцці, як матэрыяльны пункт, цела і сістэма адліку, падкрэслім адрозненне перамяшчэння ад шляху, разгледзім таксама і графікі.
Як заўсёды, лекцыя пройдзе ў простым і зразумелым кожнаму фармаце.
Напрыканцы сустрэчы можна будзе замацаваць свае веды, паспрабуючы сябе ў якасці кіроўцы аўтамабіля — хоць і не сапраўднага. Дзеля гэтага ў мерапрыемстве прымуць удзел студэнты факультэта радыёфізікі БДУ, якія не толькі цікавяцца радыёкіруючымі мадэлямі, але і ўдасканальваюць іх. Яны распавядуць пра свой занятак і прадэманструюць некаторыя з разгледжаных на лекцыі віды рухаў.
Хочаце даведацца, якая частка кола рухаецца хутчэй за іншую? Калі так, то прыходзьце, каб даведацца, а калі ўжо ведаеце — каб упэўніцца. Будзем рады кожнаму з вас!
Усіх чакаем у чацвер, 8 кастрычніка, 19.00, галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх, побач са ст.м. Міхалова). Уваход вольны.
Таксама раім:
«Мова TUT» запрашае разам прайсціся квэстам «Першы крок да Незалежнасці». Далучайцеся!