На адкрыццё новага сезона "Мова нанова" ў Віцебску прыедзе Юрый Жыгамонт

Источник материала:  
23.09.2015 09:39 — Новости Культуры

У Віцебску сёння распачнецца новы сезон папулярных бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова». Госцем сустрэчы стане легендарны чалавек — акцёр, журналіст, вядучы тэлепраекта «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт.


«Уваход — вольны, ніякіх узроставых абмежаванняў, навучэнцам курсаў прапаноўваюць каву, гарбату, прысмакі, у нас — нязмушаная атмасфера», — запрашаюць арганізатары.

Сустрэча пройдзе ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Пачатак — у 18.30.

Курсы «Мова нанова» ў Віцебску адкрыліся ў маі 2014 года. Інтэрв'ю з вядучым праекта Сяргеем Маркавым чытайце тут.

←В Минске открывается художественная выставка «Полонез» к 250-летию Огинского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика