Школа маладога пісьменніка пры СБП набірае навучэнцаў

Источник материала:  
16.09.2015 19:21 — Новости Культуры
Фото с сайта: novostink.ru

Ужо 3 кастрычніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў пачнецца новы навучальны год — у Школе маладога пісьменніка. Заяўкі ад жадаючых паступіць на курсы прымаюцца да 25 верасня, паведамляцца на сайце СБП.

Як абяцаюць арганізатары, навучэнцаў будуць знаёміць з сусветна вядомымі пісьменніцкімі практыкамі, рыхтаваць шэраг творчых заданняў для таго, каб выпрацаваць свой уласны мастацкі стыль і даваць веды ў галіне тэорыі літаратуры ў найбольш папулярнай форме. Абмяркоўваць вядомыя творы сусветнай і беларускай літаратуры, а таксама тэксты навучэнцаў

«Заняткі будуць праходзіць два разы на месяц па суботах цягам чатырох акадэмічных параў: першыя тры заняткі — з выкладчыцамі Ганнай Бутырчык, Людмілай Рублеўскай і Наталляй Паваляевай, а чацвёртая „пара“ — майстар-клас з запрошанымі гасцямі, вядомымі аўтарамі прозы і крытыкі. Перыяд навучання ў школе складае восем месяцаў», — расказвае Юлія Цімафеева, адна з каардынатарак школы.

На курсы змогуць патрапіць не толькі мінчане — усё залежыць ад магчымасці саміх навучэнцаў выдаткоўваць на гэта час, іх матывацыі і таленту.

Заяўкі чакаюць да 25 верасня. Сёлета максімальны ўзрост не абмежаваны, маецца толькі ніжняя планка — 18 год. «Папросту, каб людзі паступалі паўнагадовыя, якія могуць самі за сябе адказваць», — тлумачаць арганізатары.

Прыкладная колькасць людзей у групе складзе па выніках адбору 20−25 чалавек. Для ўдзелу трэба даслаць на пошту арганізатараў школы матывацыйны ліст (дзе чалавек мусіць патлумачыць, для чаго ён хоча пайсці на курсы), а таксама свае творы. Да слова, навучанне арыентавана на аўтараў прозы.

←Названы победители конкурса "Заспявай 2.0"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика