Беларускі дыджэй і брытанская зорка выдалі сумесны кліп

Источник материала:  
16.08.2015 11:47 — Новости Культуры

Арцём Арстон родам з Верцялішак. Менавіта там ужо на працягу некалькіх гадоў ён піша музыку. Днямі выйшаў дэбютны кліп Арцёма, які стаў вынікам сумеснай працы гарадзенца з вядомым англійскім музыкам Крысціянам Бёрнсам.


Фото: t-styl.info

Усё пачыналася з цікавасці да музыкі, што стала хобі, а потым перарасла ў нешта яшчэ большае. Зараз Арцём — вядомая асоба не толькі ў Гродне, але і ва ўсім свеце. Яго трэкі слухаюць ў Еўропе, Азіі і Амерыцы.

— Арцём, як удалося выйсці на Крысціяна Бёрнса?

— Так здарылася, што ён пачуў мой першапачатковы трэк і яму спадабалася. Прадстаўнікі аднаго сусветна вядомага лэйбла арганізавалі наша супрацоўніцтва і ў выніку атрымалася сумесная праца. Я думаю, ўсе засталіся задаволеныя вынікам.

— Пра што спяваецца ў трэку і пра што ўласна кліп?

— Пра што спяваецца, можна зразумець паслухаўшы трэк. Ідэя кліпа большай часткаю адлюстроўвае маю гісторыю — не абавязкова мець сувязі і грошы, каб зрабіць кар’еру ў музыцы. Не важна, хто ты і адкуль, трэба проста трымацца сваёй мары — work hard, dream big & never give up. (працуй упарта, мар шырока і ніколі не здавайся).

— Гэта твой першы кліп?

— Так, гэта першы паўнацэнны кліп на мой трэк і першы сольны рэліз на рэвiлдзе. Спадзяюся, гэта толькі пачатак.

Видео: Revealed Recordings

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

— Як нараджаюцца твае трэкі?

— Мае трэкі нараджаюцца спантанна, я ніколі не ведаю, што атрымаецца, калі бяруся пісаць. Проста іду за інтуіцыяй і спрабую стварыць настрой, прывязаць эмоцыі. Няма пэўнага рытуалу — гэта проста палёт фантазіі і кайф ад працэсу, які мне вельмі падабаецца. Я цалкам паглыбляюся ў трэк, і ў гэтым стане вельмі складана, калі знешні свет патрабуе да сябе ўвагі. Таму часта пішу ноччу ці раніцай на досвітку. Мне здаецца, што гэта самы лепшы час для крэатыву. Праўда, раней з гэтым былі праблемы — раніцай даводзілася ісці на працу і паспаць ўдавалася толькі вечарам наступнага дня.

— Якія маеш планы на будучыню і ці варта гарадзенцам чакаць цябе на Сolor Fest?

— Планы вельмі простыя — працаваць, рухацца наперад, пісаць музыку, выпускаць яе, выступаць і атрымліваць задавальненне ад працэса. З нагоды Color Fest — усё ў сіле — выступ адбудзецца.

←Фотофакт: как вспоминали Виктора Цоя в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика