У музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку з'явіліся аўдыёгіды

Источник материала:  
04.08.2015 15:35 — Новости Культуры
У музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку з'явілася новая паслуга - 10 аўдыёгідаў. З іх дапамогай можна праслухаць паўнавартасныя індывідуальныя экскурсіі на беларускай або рускай мове.


Музей беларускага кнігадрукавання. Фота: wikimedia.org

Аўдыёгід - прылада накшталт мабільнага тэлефона. Разам з ёй наведвальнікі самастойна ходзяць па залах музея і знаёмяцца з таямніцамі гісторыі развіцця беларускага пісьменства, спыняючыся каля экспанатаў, пазначаных у спецыяльным даведніку.

Маршрут ахоплівае 39 тэм і разлічаны на 45 хвілін. Падарожжа па музеі з экскурсаводам займае прыблізна такі ж час і каштуе 160 тысяч рублёў, а паслугі індывідуальнага партатыўнага гіда – 50 тысяч, паведаміла навуковы супрацоўнік установы Вольга Філімонава.

Адзіны ў краіне музей беларускага кнігадрукавання – сярод самых папулярных у Полацку. У выхадныя дні сюды прыязджае па 10 і болей груп турыстаў з розных гарадоў Расіі і нашай рэспублікі.

Раней аўдыёгіды, закупленыя ў межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Музейныя вароты", з'явіліся ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Там трэкі запісаныя на трох мовах, уключаючы англійскую. Пазней яе дададуць і ў электронныя прылады ў музеі кнігадрукавання.
←Камни с еврейских кладбищ. В Глубоком нашли старое надгробье, а в Витебске оно "вышло" на берег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика