Наш Рэмарк. Журналістка з Брэста пераклала нямецкага класіка на беларускую мову
31.07.2015 17:29
—
Новости Культуры
Пяць гадоў журналістка Іна Хоміч чытала і перачытвала "Чорны абеліск", пісала і перапісвала яго пераклад. Яна называе гэту працу сваім хобі, якое ратавала яе, калі хацелася схавацца адпроцьмы думак.
Цяпер работа амаль завершаная. Тэкст вычытвае філолаг Ганна Сенькавец, так што для Іны самы час парэфлексаваць.
Чаму менавіта Рэмарка? За гады навучання на філфаку ў БДУ імя А.С. Пушкіна яна прачытала столькі беларускай літаратуры, што захацелася, так бы мовіць, "змяніць абстаноўку". Тым больш, што ў гады студэнцтва вельмі спадабаўся "Заходні фронт без перамен".
– Нямецкую вучыла ў школе і тры гады ва ўніверсітэце, – распавядае Іна. – Ведала яе слабавата, таму вырашыла сумясціць вывучэнне мовы і больш блізкае знаёмства з творчасцю Рэмарка. Так што пакуль хтосьці шукаў бы анлайн-курсы, я ўзяла і спампавала "Чорнага абеліска". Гэта былі такія пакуты няведання мовы – словамі не пераказаць! Калі ўзяць мае "талмуды"...
Іна паказвае стос папераў – раздрукаваны на прынтары Рэмарк. Указвае на першы абзац, які перакладала цэлы вечар.
– Я тады падумала, што мая нямецкая ні чорта не вартая, – прызнаецца дзяўчына. – Запісалася на анлайн-курсы. Выпісвала словы з Рэмарка, вучыла іх. Гэта быў першы этап майго перакладу. Не ведаю, колькі часу гэта цягнулася. Мне надакучвала, я адкідвала. То месяц актыўна перакладала, то стамлялася, закідвала паперы на паліцу, яны там ляжалі, выгаралі на сонцы.
– Гэта я толькі думала, што буду проста набіраць. Насамрэч, я паглядзела на перакладзеныя словы і зразумела, што гэта лухта. Шмат што я разумела няправільна. Карацей, пачалася яшчэ большая праца, чым у першы раз. Тут і набіраць трэба было, і сачыць за тым, як гэта гучыць па-беларуску, – кажа журналістка.
Але першы вопыт перакладу не прайшоў дарэмна. Паглядзеўшы, што можа закідваць працу, Іна прыдумала сабе графік. У будні перакладае адну старонку, у выхадныя – дзве. І на бліжэйшых паперах праставіла даты, калі яны мусяць быць перакладзеныя.
– Калі я перакладала больш за адну старонку ў будні, на наступны дзень магла адпачываць. Але вырашыла: спазняцца ніяк нельга. Як не дзіўна, гэта мяне трымала. Толькі пад канец расслабілася, калі пабачыла, што зусім мала засталося, – прыгадвае дзяўчына.
– Да таго часу ад арыгіналу я ўжо пазбавілася. Ён быў у галаве. Рэдагавала беларускую, давала іншым пачытаць. З некаторымі раздзеламі было так. Кладземся з мужам спаць, я яму чытаю. Кажу: "Калі вуха штосьці рэжа, нейкае слова, кажы". Муж, як правіла, на другой старонцы засынаў. Я чытала сама сабе, штосьці правіла. Калі чытаеш услых, па-іншаму ўспрымаеш. Пісьменнік Алесь Паплаўскі мне наўпрост казаў: "Вось тут стылістычна нядобра падабранае слова, пашукай іншае". І я шукала.
– Першае, што ў мяне спыталіся: "Вы што, лінгвістычны скончылі?". "Не, філфак". "А з якой мовы перакладалі? З расейскай?". Ну і я зразумела, што даверу да мяне не будзе, таму што я не прафесійны перакладчык. Навошта мне апраўдвацца, што я не вярблюд? Вядома, я перакладала з нямецкай. З расейскага пераклада не спісвала.
– Калі чытаеш кнігу адзін раз, другі, трэці, чацвёрты… думаеш: як гэта геніяльна сказана! Проста і ў некалькіх словах. Ты пра гэта думаў, дзесьці гэта адчуваў, быў на дарозе да такога адкрыцця, але не мог так проста сфармуляваць. Я тады адразу бягу: Коцічак! Коцічак! – да мужа. – Ты паслухай! Ну а што муж? Гэта мой Рэмарк, – усміхаецца журналістка.
Цяпер Іна часам з жартам называе сябе рэмаркістам.
– У сэнсе, пацыфістам. Таксама асуджаю войны. Як правіла, на іх адзін хтосьці зарабляе, а людзі гінуць. Пасля тыя, што зарабілі, яшчэ з дапамогай забітых робяць сабе рэкламу. Гэта актуальна ва ўсе часы.
Першы этап перакладу "Чорнага абеліска" прыпаў на фінансавы крызіс 2011 года.
– У нас чэргі вялізныя, банкі бяруць прыступам. І амаль тое самае ў гэты час я чытаю ў Рэмарка, – працягвае Іна. – Там, праўда, банкі прыступам не бралі, але таксама даляры не маглі набыць, валюта – толькі ў спекулянтаў. У кнізе кожны дзень новы кошт на нямецкую марку, а ў нас – на беларускі рубель. Я тады думала: чаму не пераклала яго вось зараз? Прайшоў крызіс, цяпер вайна ва Украіне. Калі ўзяць Рэмарка як пазл, абавязкова нейкі сегмент падыдзе якраз для нашага часу. Крызісы, войны перыядычна паўтараюцца. Увогуле, не ведаю, што можна дадаць да напісанага Рэмаркам пра вайну. І пра тое, як мы ўспрымаем рэчаіснасць.
– І па ўсіх законах жанру гэтыя глупствы аказваюцца самай вялікай мудрасцю ў рамане. Пасля гэтага я ўжо не магу з асуджэннем ставіцца да іншадумства, якое спачатку здаецца проста глупствам. Мы прывыклі, што белае – гэта белае. А чаму яно не можа быць чорным? Можа мы ўсе памыляемся, а дакладна гэты чалавек бачыць усё як ёсць? Можа быць, я яшчэ не да канца магу ацаніць уплыў Рэмарка на мяне. Але што час, адданы перакладу, таго каштаваў, гэта дакладна.
– Але прынамсі ўсяго Рэмарка ў арыгінале я вельмі хачу прачытаць, – дзеліцца сваімі планамі дзяўчына. – Каб не быць помнікам, тым самым чорным абеліскам, трэба ўвесь час нешта спрабаваць. Нават калі не атрымліваецца, трэба нешта рабіць, рухацца, каб проста з цікавасцю жыць. Цікава ў гэты момант сядзець перакладаць – трэба сядаць і перакладаць. А калі не цікава – тады ўсё на паліцу, няхай выгарае. Паслязаўтра можа быць зноў цікава.
Хутка "Чорны абеліск" Рэмарка будзе выкладзены ў інтэрнэт.
Цяпер работа амаль завершаная. Тэкст вычытвае філолаг Ганна Сенькавец, так што для Іны самы час парэфлексаваць.
"І я падумала, што мая нямецкая ні чорта не вартая"
Усё пачалося ў той дзень, калі Іна прыйшла ў кнігарню набыць якую-небудзь кнігу Рэмарка ў перакладзе на беларускую мову. Яна тады і падумаць не магла, што яе там не знойдзе.Чаму менавіта Рэмарка? За гады навучання на філфаку ў БДУ імя А.С. Пушкіна яна прачытала столькі беларускай літаратуры, што захацелася, так бы мовіць, "змяніць абстаноўку". Тым больш, што ў гады студэнцтва вельмі спадабаўся "Заходні фронт без перамен".
– Нямецкую вучыла ў школе і тры гады ва ўніверсітэце, – распавядае Іна. – Ведала яе слабавата, таму вырашыла сумясціць вывучэнне мовы і больш блізкае знаёмства з творчасцю Рэмарка. Так што пакуль хтосьці шукаў бы анлайн-курсы, я ўзяла і спампавала "Чорнага абеліска". Гэта былі такія пакуты няведання мовы – словамі не пераказаць! Калі ўзяць мае "талмуды"...
Іна паказвае стос папераў – раздрукаваны на прынтары Рэмарк. Указвае на першы абзац, які перакладала цэлы вечар.
– Я тады падумала, што мая нямецкая ні чорта не вартая, – прызнаецца дзяўчына. – Запісалася на анлайн-курсы. Выпісвала словы з Рэмарка, вучыла іх. Гэта быў першы этап майго перакладу. Не ведаю, колькі часу гэта цягнулася. Мне надакучвала, я адкідвала. То месяц актыўна перакладала, то стамлялася, закідвала паперы на паліцу, яны там ляжалі, выгаралі на сонцы.
"Я наіўна думала, што буду толькі набіраць тэкст"
Гэты першы "вусны" пераклад Іна рабіла не менш за год. Дачытала, дазналася, што ў канцы, стала нецікава і закінула. Ледзь не год мінуў, як пачало грызці сумленне: трэба ўсё ж набраць на камп"ютары.– Гэта я толькі думала, што буду проста набіраць. Насамрэч, я паглядзела на перакладзеныя словы і зразумела, што гэта лухта. Шмат што я разумела няправільна. Карацей, пачалася яшчэ большая праца, чым у першы раз. Тут і набіраць трэба было, і сачыць за тым, як гэта гучыць па-беларуску, – кажа журналістка.
Але першы вопыт перакладу не прайшоў дарэмна. Паглядзеўшы, што можа закідваць працу, Іна прыдумала сабе графік. У будні перакладае адну старонку, у выхадныя – дзве. І на бліжэйшых паперах праставіла даты, калі яны мусяць быць перакладзеныя.
– Калі я перакладала больш за адну старонку ў будні, на наступны дзень магла адпачываць. Але вырашыла: спазняцца ніяк нельга. Як не дзіўна, гэта мяне трымала. Толькі пад канец расслабілася, калі пабачыла, што зусім мала засталося, – прыгадвае дзяўчына.
Мужу на сон чытала ўголас Рэмарка
Калі пераклад ужо быў набраны, Іна вырашыла падзяліцца ім з усім інтэрнэт-светам. Але праз пэўны час, зірнуўшы на яго свежым вокам, зразумела, што трэба яшчэ раз перапрацаваць.– Да таго часу ад арыгіналу я ўжо пазбавілася. Ён быў у галаве. Рэдагавала беларускую, давала іншым пачытаць. З некаторымі раздзеламі было так. Кладземся з мужам спаць, я яму чытаю. Кажу: "Калі вуха штосьці рэжа, нейкае слова, кажы". Муж, як правіла, на другой старонцы засынаў. Я чытала сама сабе, штосьці правіла. Калі чытаеш услых, па-іншаму ўспрымаеш. Пісьменнік Алесь Паплаўскі мне наўпрост казаў: "Вось тут стылістычна нядобра падабранае слова, пашукай іншае". І я шукала.
"Навошта мне апраўдвацца, што я не вярблюд?"
Калі праца над перакладам была скончаная, паўстала натуральнае пытанне: куды яго прыстроіць? У Іны была думка аднесці тэкст у літаратурны часопіс. Аднак выпадкова сустрэты рэдактар аднаго з такіх часопісаў хутка працверазіў.– Першае, што ў мяне спыталіся: "Вы што, лінгвістычны скончылі?". "Не, філфак". "А з якой мовы перакладалі? З расейскай?". Ну і я зразумела, што даверу да мяне не будзе, таму што я не прафесійны перакладчык. Навошта мне апраўдвацца, што я не вярблюд? Вядома, я перакладала з нямецкай. З расейскага пераклада не спісвала.
"Мой Рэмарк"
За пяць гадоў працы Іна палюбіла Рэмарка. Не адзін раз падчас гутаркі яна называла яго "мой Рэмарк".– Калі чытаеш кнігу адзін раз, другі, трэці, чацвёрты… думаеш: як гэта геніяльна сказана! Проста і ў некалькіх словах. Ты пра гэта думаў, дзесьці гэта адчуваў, быў на дарозе да такога адкрыцця, але не мог так проста сфармуляваць. Я тады адразу бягу: Коцічак! Коцічак! – да мужа. – Ты паслухай! Ну а што муж? Гэта мой Рэмарк, – усміхаецца журналістка.
Цяпер Іна часам з жартам называе сябе рэмаркістам.
– У сэнсе, пацыфістам. Таксама асуджаю войны. Як правіла, на іх адзін хтосьці зарабляе, а людзі гінуць. Пасля тыя, што зарабілі, яшчэ з дапамогай забітых робяць сабе рэкламу. Гэта актуальна ва ўсе часы.
Першы этап перакладу "Чорнага абеліска" прыпаў на фінансавы крызіс 2011 года.
– У нас чэргі вялізныя, банкі бяруць прыступам. І амаль тое самае ў гэты час я чытаю ў Рэмарка, – працягвае Іна. – Там, праўда, банкі прыступам не бралі, але таксама даляры не маглі набыць, валюта – толькі ў спекулянтаў. У кнізе кожны дзень новы кошт на нямецкую марку, а ў нас – на беларускі рубель. Я тады думала: чаму не пераклала яго вось зараз? Прайшоў крызіс, цяпер вайна ва Украіне. Калі ўзяць Рэмарка як пазл, абавязкова нейкі сегмент падыдзе якраз для нашага часу. Крызісы, войны перыядычна паўтараюцца. Увогуле, не ведаю, што можна дадаць да напісанага Рэмаркам пра вайну. І пра тое, як мы ўспрымаем рэчаіснасць.
Самую вялікую мудрасць кажа вар'ятка
Ізабэла, адна з гераіняў рамана, лечыцца ў вар'ятні. У яе шызафрэнія. Галоўнаму герою, удзельніку вайны, выпадае слухаць тыя глупствы, што яна гаворыць.– І па ўсіх законах жанру гэтыя глупствы аказваюцца самай вялікай мудрасцю ў рамане. Пасля гэтага я ўжо не магу з асуджэннем ставіцца да іншадумства, якое спачатку здаецца проста глупствам. Мы прывыклі, што белае – гэта белае. А чаму яно не можа быць чорным? Можа мы ўсе памыляемся, а дакладна гэты чалавек бачыць усё як ёсць? Можа быць, я яшчэ не да канца магу ацаніць уплыў Рэмарка на мяне. Але што час, адданы перакладу, таго каштаваў, гэта дакладна.
"Я не хачу быць помнікам, тым самым чорным абеліскам"
Швейцарскі знаёмы даслаў Іне яшчэ два раманы Рэмарка. Іх яна чытае ўжо без слоўніка. Але ці возьмецца за пераклад яшчэ чагосьці, пакуль не ведае.– Але прынамсі ўсяго Рэмарка ў арыгінале я вельмі хачу прачытаць, – дзеліцца сваімі планамі дзяўчына. – Каб не быць помнікам, тым самым чорным абеліскам, трэба ўвесь час нешта спрабаваць. Нават калі не атрымліваецца, трэба нешта рабіць, рухацца, каб проста з цікавасцю жыць. Цікава ў гэты момант сядзець перакладаць – трэба сядаць і перакладаць. А калі не цікава – тады ўсё на паліцу, няхай выгарае. Паслязаўтра можа быць зноў цікава.
Хутка "Чорны абеліск" Рэмарка будзе выкладзены ў інтэрнэт.