Фота з першага «Беларускага Інтэлектуальнага Фестывалю»
Источник материала:
17.07.2015 14:08
—
Новости Культуры
16 ліпеня на паб-квіз «БІФ» у клуб «RE:PUBLIC» прыйшла 31 каманда. Фестываль складаўся з 8 тураў (5 пытанняў на кожны) і фінальнага (10 простых). Пытанні падбіраліся так, каб было цікава браць удзел не толькі знаўцам і эрудытам, але і проста кемлівым, неабыякавым і знаходлівым людзям. Па вынікаў віктарыны трэцяе месца ўзяла каманда «Вершы Быкава», другое ў «Зэдлік. Імбрык. Жырандоля», смачны падарунак знесла каманда «Тапінамбур».
Мерапрыемства вёў музыка Алег Хаменка. У перапынках выступалі этна-калектыў «Ула» і паэт-авангардыст Віктар Жыбуль.
Аўтар: Камісараў Георгій. Фота аўтара.