У манастыры на Браслаўшчыне створаць музей сучаснага жывапісу

Источник материала:  
14.07.2015 12:16 — Новости Культуры
У манастыры пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Друя на Браслаўшчыне на працягу тыдня праходзіў мастацкі пленэр "Пачаткі". Праект ініцыяваў настаяцель парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч. У мастацкай і духоўнай акцыі ўдзельнічалі творцы з розных куткоў краіны.


Дзмітры Сурыновіч, "Бернардзінскія муры".
Фота: старонка Сяргея Сурыновіча ў Facebook

У выніку кожны мастак падарыў арганізатару некалькі сваіх найлепшых прац. І яны стануць пачаткам для музея сучаснага жывапісу, які плануе стварыць у Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч, піша партал krynica.info.

У калекцыю будучага музея ўвайшлі працы вядомых мастакоў Дзмітрыя Сурыновіча і Алеся Сушы, абстракцыянісцкія палотны Кацярыны Сумаравай, акварэлі Наталлі Гудковай, жывапіс Вольгі Куваевай. Яскравы ўнёсак у друйскую карцінную галерэю таксама зрабілі Кацярына Говэн, Уладзіслаў Пятручык, Алена Ігнацьева, Таццяна Уласевіч, Крысціна Шчарбакова, Кацярына Мяснікова.

Мясцовыя жыхары ўжо пазнаёміліся з гэтымі творамі - у кляштары прайшла выстава.

Больш фотаздымкаў карцін і расповед пра ўдзельнікаў пленэру - па гэтай спасылцы.
←В Беларуси снимут кино о легендарной эскадрилье "Нормандия-Неман"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика