Вёску пад Гродна ўпрыгожаць арт-аб'екты з электракатушак
08.07.2015 08:58
—
Новости Культуры
Пленэр мастакоў "Арт-салат" ладзіўся ў вёсцы Салацце каля Парэчча Гродзенкага раёна з 1 па 7 ліпеня. Плёнам працы сталі арт-аб'екты з электракатушак, якія ўпрыгожаць наваколле вёскі.
Каваль Юрый Мацко на тыдзень згуртаваў у сваёй сядзібе гарадзенскіх і мінскіх мастакоў. У выніку вяскоўцаў вітае незвычайны князь Вітаўт у металічным плашчы і з электракатушкай замест сэрца.
Матэрыял для твораў постмадэрну знайшоўся выпадкова. Знаёмы прапанаваў выкарыстаць драўляныя катушкі з-пад электраправадоў, што засталіся пасля будоўлі.
- Вітаўт з'яўляецца маім кумірам, - распавядае аўтар працы Юрась Мацко (на фота вышэй). - Ён змагаўся за незалежную краіну, перамог у Грундвальдскай бітве нямецкае рыцарства. Гэта стала пераломным момантам у гісторыі Еўропы. Таксама ён падрыхтоўваў царкоўную ўнію, каб аб'яднаць насельніцтва ў адной веры.
Вядомы гарадзенскі мастак Алесь Сураў невыпадкова абраў за тэму для свайго твору святога Губерта.
- У 11 кіламетрах адсюль у вёсцы Бершты гораду Гродна ў якасці герба была нададзена выява аленя святога Губерта з крыжом між рагамі, - тлумачыць Сураў. - Таму ён тут і пасяліўся.Таксама я намаляваў сімвалы сонца - сярэднявечныя знакі, якія зазвычай ставілі пры дарогах як абазначэнне ўласнасці пэўнага князя.
Майстры з Мінска Алесь Трусаў і Васіль Верын стварылі калядную зорку.
- Мы хацелі нагадаць пра беларускія традыцыі. Спадзяемся, што каля нашай зоркі вяскоўцы будуць святкаваць Каляды, - выказваюцца аўтары.
Юрась Мацко і яго Вітаўт
Алень святога Губерта Алеся Сурава
Калядная зорка Алеся Трусава і Васіля Верына

Ратавальны круг кахання Уладзіслава Стальмахава
Аловак-гармата Дзяніса Трапашкі і Дзмітрыя Беляховіча

Яшчэ адзін мінчанін Уладзіслаў Стальмахаў верыць, што любоў выратуе свет. Адпаведны сюжэт ён адлюстраваў на сваёй катушцы.
- Я адштурхоўваўся ад формы, а не ад зместу. Катушка дыктавала круглы малюнак, і я абраў за сімвал выратавальны круг. Як вядома, ратунак трэба шукаць у каханні, таму на карціне двое закаханых. З другога боку я напісаў свой верш аб каханні, - падзяліўся думкамі мастак.
Сталічныя дызайнеры Дзяніс Трапашка і Дзмітрый Беляховіч стварылі вялізны аловак-гармату.
- Аловак гэта наш працоўны інструмент. Мы хочам зрабіць сваю творчасць гучнай і дасяжнай для гледачоў, як салют гарматы. Адлюстраваннем гэтага жадання і стаў наш твор.
На паляне, дзе ладзіўся пленэр, таксама можна ўбачыць Пізанскую вежу Дзмітрыя Сурскага, дзьмухаўцы Вацлава Рамашкі, прыродныя матывы Анатоля Скамарошчанкі, анёла з цмокам Васіля Мартынчука і партрэты саміх мастакоў пэндзля іх калег.
Удзельнікі пленэра атрымалі добрыя ўражанні ад тыдня творчасці і адпачынку. Арганізатары плануюць ладзіць падобныя мерапрыемствы ў Салацці рэгулярна, прынамсі раз на два гады.
Читайте также:
"Не гуляла, а сидела над учебниками" - абитуриенты рассказали, как получить 100 баллов на ЦТ
Поспал на ульях - всю зиму не болеешь. Потомственный пчеловод предлагает переночевать в домике с пчелами
Улицу Тимирязева закроют на четыре дня