У Віцебску на сцяне старога будынка, магчыма, знайшлі аўтограф Заіра Азгура
30.06.2015 11:25
—
Новости Культуры
Падчас рэстаўрацыі будынка на вуліцы "Праўды", 5, дзе раней выкладалі Шагал, Малевіч і іншыя зорныя творцы, знайшлі аўтограф на сцяне. Мяркуецца, што ён належыць скульптару Заіру Азгуру, які вучыўся ў Віцебску.
- Рабочыя здымалі верхнія слаі вось на гэтай унутранай сцяне і зусім выпадкова знайшлі "графіці", зробленае вугельчыкам. Калі вы ўважліва прыгледзіцеся, прачытаеце "Азгур". Гэту знаходку можна лічыць сенсацыяй. Спецыяльна, каб нехта выпадкова не сцёр нават кавалачак надпісу, мы павесілі "часовую ахоўную грамату". У тэксце гаворыцца пра адказнасць за прычыненне шкоды адпаведным каштоўнасцям, - расказвае дырэктар музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" Андрэй Духоўнікаў.
Народны мастак СССР Заір Азгур - адзін з самых вядомых выпускнікоў згаданага вышэй вучылішча. Ён нарадзіўся ў 1908 годзе на тэрыторыі сучаснага Сенненскага раёна. Адным з яго настаўнікаў быў Марк Шагал.
Азгур - аўтар першых помнікаў Коласу, Купале ў Мінску, Машэраву ў Віцебску. Яго працы можна ўбачыць і ў Расіі.
Аднак канчатковае слова - за экспертамі, якія ўстановяць, чый гэта "аўтограф" на сцяне старога віцебскага будынка.
Работы ў гэтым доме, дзе, пачынаючы з 1918 года, размяшчаліся Вышэйшае народнае мастацкае вучылішча, майстэрні заснавальнікаў новага мастацтва, Свабодныя мастацкія майстэрні, Віцебскі мастацка-практычны інстытут, працягваюцца.
Захаваўся план будынка, зроблены ў 1923 годзе.
- Наша задача - пастарацца зрабіць так, каб былы прыватны дом банкіра Ізраіля Вішняка, пабудаваны больш за 100 гадоў таму, выглядаў, як у першыя паслярэвалюцыйныя гады. Напрыклад, уваходная частка будзе такой, як пры Шагале і іншых вядомых на ўвесь свет мастаках, - дадаў Андрэй Духоўнікаў.
Пасля завяршэння рэканструкцыі будынак стане не толькі музеем, але і адукацыйным цэнтрам, месцам правядзення міжнародных канферэнцый.
Недалёка адсюль - на вуліцы Калініна, паралельна ствараецца музей Пэна. Віцебск можа па праве ганарыцца ўнікальнай калекцыяй яго твораў.