У цэнтры Віцебска развернецца сярэднявечны рыцарскі лагер
25.06.2015 15:02
—
Новости Культуры
У рамках святкавання Дня города 27 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца рыцарскі фэст, паведамілі TUT.BY арганізатары.
У мерапрыемстве прымуць удзел клубы гістарычнай рэканструкцыі Naglfar, Hallwil, Vargentorn. Сярэднявечны лагер развернецца ў парку імя Фрунзэ на беразе Віцьбы - каля маста Тысячагоддзя, паміж ратушай і канцэртным залам "Віцебск".
У праграме - рыцарскія баі і забавы, інтэрактыўныя гульні і конкурсы з гледачамі, майстар-класы па сярэднявечных танцах і карыстанню тагачаснай зброяй.
Кожны жадаючы зможа пагуляць па лагеры, сфатаграфавацца з рыцарамі, набыць сувеніры.
На фэст прыедзе легендарны беларускі калектыў "Стары Ольса". Пасля завяршэння імпрэзы ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кола Віцебска "Дзвіна" пройдуць лекцыя і прэзентацыя кнігі па гісторыі беларускіх музычных інструментаў, аўтар якой - лідар гэтага гурта Зміцер Сасноўскі.
Гасцей на рыцарскім свяце ў парку імя Фрунзэ чакаюць з 12.00 да 18.00.