20 прэзідэнтаў, смецце і машына часу: "ЦЭХ" паказаў фатаграфію Лацінскай Амерыкі
25.06.2015 12:31
—
Новости Культуры
У прасторы "ЦЭХ" адкрылася выстава "Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі". Цягам амаль трох тыдняў у наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю 11 фатографаў з Аргентыны, Бразіліі, Уругвая і Мексікі і паглядзець на свет далёкіх краін, культур і грамадства. Акрамя таго, выстава адрозніваецца тым, што тут сабраны праекты, разнастайныя па тэхніках, тэмах і візуальнай мове.
Праекты для выставы адбіралі тры куратары, якія шукалі праекты лацінаамерыканскіх фатографаў по ўсім свеце. Крэатыўны дырэктар прасторы "ЦЭХ" Андрэй Ленкевіч кажа, што гэта выстава для яго – нібы свята і магчымасць паглядзець, як за 100 гадоў развівалася фатаграфія ў Лацінскай Амерыке.
"Тут ёсць праекты ад дакументальных, прадстаўленых чорна-белай фатаграфіяй, да абсалютна сучасных, якая паказваюць, куды рухаецца фатаграфія. Ёсць новая візуальная мова. Адзін з такіх прыкладаў, якія я вельмі люблю, – калі фатограф стварае фатаграфію, не зрабіўцы ні адной фатаграфіі сам. Чалавек сядае за камп'ютар, складае фотаздымкі – і ў канцы мы атрымліваем выяву, якая з'яўляецца фатаграфіяй".
Праект мексіканскага фатографа Яна Сміта, прысвечаны аварыі на Фукусіме. Аўтар сабраў трыпціхі і прадставіў іх у традыцыйным японскім стылі.
Падчас адкрыцця выставы Андрэй Лянкевіч адзначыў праект "Мова адзення" Т’ягу Каэллю і Рэжыс Дуартэ: "Гэта ілюстрацыя свету заходняй цывілізацыі, ў якой мы жывем. Злева мы бачым людзей рэальных, якія існуюць у рэальнасці, на сваім працоўным месцы. А з іншага боку фатограф працуе ў пары з сапраўдным фэшн-дызайнерам, які стварае моду, адзенне. З дапамогай яго ў студыі ствараецца вобраз за некалькі гадзін, калі чалавек ператвараецца ў неіснуючую асобу. Мара становіцца рэальнасцю. Гэта сапраўдная ілюстрацыя таго, што адбываецца з намі".
Алехандра Альмараз з Аргентыны не зрабіў сам ніводнага здымка для праекта "Прэзідэнты". Ён накладваў партрэты кіраўнікоў дзяржавы адзін на адзін і атрымаў новы, універсальны.
Дакументальны праект аргентынца Дэвіда Муноза расказвае гісторыю вёскі, у якой месца чалавека займае прырода.
Як адзначыў Андрэй Ленкевіч падчас адкрыцця фотавыставы, гэта сваеасаблівая рэпетыцыя прасторы "ЦЭХ" перед Месяцам фатаграфіі, які будзе ў кастрычніку. Чакаецца, што на фестываль праекты прыедуць з усёй Еўропы.

Выстава даступна штодзённа ў прасторы "ЦЭХ" з 12:00 да 22:00 да 19 ліпеня.
Адрас: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх.
Уваход: 25 000.