"Засьпявай 2.0": распачынаецца серыя жывых канцэртаў у самым сэрцы Мінска

Источник материала:  
19.06.2015 18:08 — Новости Культуры
Выступам гуртоў Navi і "Палацу" у пятніцу, 19 чэрвеня распачнецца серыя жывых канцэртаў "Засьпявай 2.0". Музыкі зайграюць на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды.




Гурт Navi, аснову якога складаюць Арцём Лук'яненка (22 гады) і Ксенія Жук (22 гады), стаў адным з фіналістаў конкурсу "Заспявай 2.0". Музыкі падалі заяву на ўдзел у дзьвюх намінацыях — "Кавэр" і "Спяваная паэзія", і ў абодвух былі адзначаныя журы.

На "Кавэр" музыкі падалі песьню "Жар-птушка" на верш Генадзя Бураўкіна, якую выконваў ансамбль "Сябры". Для намінацыі "Спяваная паэзія" Navi падрыхтавалі твор на верш вядомага беларускага паэта 20-х гадоў XX ст. Паўлюка Труса "Плакалі ветры". Падчас свайго сэту на тэрасе Chill-Out 19 чэрвеня Navi сыграюць свае конкурсныя песні, а таксама абраныя творы з альбому "Сонцам сагрэтыя". Паводле задумы летніх канцэртаў, кожнага фіналіста "Заспявай" падтрымае сваім выступам вядомы гурт. Госцем гэтага вечару стане якраз гурт "Палац", які выступіць пасля Navi з гадзінным сэтам найлепшых песень у акустычным гучанні.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу "Заспявай 2.0". Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.
←В Абу-Даби на искусственном острове к концу года построят филиал Лувра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика