У Віцебску пройдзе летні маркет "Барадулінкі"

Источник материала:  
18.06.2015 14:13 — Новости Культуры
Падчас святкавання Дня горада, 27 чэрвеня, у Віцебску пройдзе летні маркет "Барадулінкі", паведамілі TUT.BY арганізатары. 


Фота: Таццяна Мацьвеева

Гэта акцыя – супольная ініцыятыва віцебскай моладзі і Цэнтра сучаснага мастацтва. Назва "Барадулінкі" - даніна павагі народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Ва ўтульнай атмасферы дворыка "Арт-прасторы на на Талстога, 7" запланавана шмат яскравых падзей.

На кірмашы можна будзе набыць сувеніры хэнд-мэйд, кнігі беларускіх аўтараў і нават вышыванкі. Тут размесцяць цікавосткі пра Рыгора Барадуліна, майстры зробяць зніжку пры пакупцы, калі вы прачытаеце адзін з вершаў паэта.

У межах "Барадулінак" - вялікая гарадская фотасушка, літаратурна-музычная імпрэза з удзелам паэта Андрэя Хадановіча, канцэрт аднаго з самых цікавых гуртоў беларускай сцэны – TonkiXod, паказ лепшых айчынных караткаметражак.

Імпрэза праводзіцца пры падтрымцы аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Праграма

13.00-21.00 - кірмаш хэнд-мэйда, фрымаркет, буккросінг (дворык на вуліцы Талстога, 7)

15.00-19.00 - гарадская фотасушка

16.30-17.30 – Андрэй Хадановіч і музыкі з праграмай Poetry Center ("Арт-прастора на Талстога, 7")

19.30-21.00 – канцэрт гурта TonkiXod (дворык на Талстога, 7)

22.00-24.00 – кінапаказ (дворык на Талстога, 7)

Уваход на ўсе падзеі вольны. Падрабязная инфармацыя - па тэлефоне 8-029-894-05-17.
←Солисты лучших театров мира выступят в "Балетном лете в Большом"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика