Даступны першыя пяць тамоў збора твораў Васіля Быкава ў электронным фармаце

Источник материала:  
17.06.2015 12:12 — Новости Культуры
Бібліятэка на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў папоўнілася першымі пяццю тамамі поўнага збору твораў Васіля Быкава. Кожны жадаючы можа бясплатна спампаваць кнігі ў фармаце .ePub.




Падчас укладання тамоў спершага ўлічвалася меркаванне самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага збору твораў.

У першы том увайшлі аповесці "Афганец" і "Ваўчыная яма" (1998), а таксама апавяданні і прыпавесці, напісаныя у 1990-х і 2000-х гадах. Другі том уключае аповесці "Знак бяды" (1982), "У тумане", "Аблава" (1988), "Пакахай мяне, салдацік" (1995), "Балота" (2001). Трэці том складаецца з аповесцей "Мёртвым не баліць" (1965), "Праклятая вышыня" (1968), "Сотнікаў" (1970), "Сцюжа" (выд. 1993). У чацветрым томе знаходзяцца "Апошні баец" (надр. 1958), "Жураўліны крык" (1959), "Здрада" (1962), "Трэцяя ракета" (1961), "Пастка" (1964), "Альпійская балада" (1966). У пятым — аповесці "Круглянскі мост" (1968), "Дажыць да світання" (1972), "Воўчая зграя" (1974), "Яго батальён" (1975) .

Акцыя прымеркаваная да дзён памяці пісьменніка.

У хуткім часе на сайце будуць даступныя астатнія пяць тамоў — з шостага па дзясяты — усе, якія на дадзены момант пабачылі свет з меркаваных 14-ці.

Нагадаем, выданне Поўнага збору твораў запачаткаванае ў 2005 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Грамадзянскай ініцыятывай "Агульнанацыянальны рух Воля народа", маскоўскім выдавецтвам "Время".
←На Аллее звезд в Витебске появится именная плита в честь Полада Бюль-Бюль оглы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика