Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новы альбом TUT. Прыходзьце!

Источник материала:  
09.06.2015 11:22 — Новости Культуры
Знаны беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч 11 чэрвеня  сустрэнецца з прыхільнікамі і прэсай у Галерэі TUT.BY, каб прэзентаваць свой новы альбом "Наша песня". Канцэртная прэзентацыя дыска адбылася пры поўным аншлагу ў мінулыя выходныя ў Вільнюсе.




У новы дыск увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку на вершы Багдановіча, Арсеньевай, Русака і Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзентаваная ў сеціве кампазіцыя "Жыве Беларусь", а таксама новыя версіі песень "Я нарадзіўся тут", "Магутны Божа", "Сцяг".

- Я выдатна разумею, што ў Вільнюс па розных прычынах змаглі прыехаць ня ўсе. Канцрэт у Мінску правесці мы не можам, таму проста сустрэнемся і пагамонім, - кажа музыка.

Уваход на сустрэчу бясплатны, але толькі па папярэднім запісе. Пачатак сустрэчы ў чацвер, 11 чэрвеня а 19-й гадзіне. Галерэя TUT.BY знаходзіцца па адрасе праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх (БЦ "Амега Таўэр", ст.м. Міхалова). Заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас media@tutby.com з пазнакаю ў тэме "Вайцюшкевіч". Заяўкі прымаюцца да 11.00 11 чэрвеня. У адказ на заяву вы мусіце атрымаць ліст з пацверджаннем. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!
←В Могилеве впервые будет работать "Живая библиотека"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика