У Мiёрах адкрыўся этнаграфічны музей "Сялянская хата"

Источник материала:  
27.05.2015 09:05 — Новости Культуры
У Міёрах адкрыўся этнаграфічны музей "Сялянская хата". Ён створаны дзякуючы знакамітаму настаўніку і краязнаўцу Вітольду Ермалёнку.

Вітольд Ермалёнак больш за сорак гадоў працуе настаўнікам гісторыі ў Міёрах. У 1984 годзе ён стварыў гісторыка-этнаграфічны музей у сярэдняй школе № 3, які смела можна назваць адным з лепшых школьных музеяў краіны. Не так даўно дзякуючы ягоным намаганням з'явіліся музей кнігі і друку і музей адукацыі.


Вітольд Ермалёнак. Фота: Ігар Мацвееў

Задума стварыць музей "Сялянская хата" ўзнікла ў Ермалёнка амаль дзесяць гадоў таму, але ажыццявіць задуму перашкаджала адсутнасць сродкаў. Дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва раёна і энтузіазму настаўніка гэты музей паўстаў.

Па словах спадара Ермалёнка, гэты музей патрэбны, каб паказаць дзецям, як нашы продкі малолі зерне, як пяклі хлеб і бліны, як апрацоўвалі лён. "Бо ўжо вырасла пакаленне, якое не ведае, што такое серп, газавая лямпа, а мы ж яшчэ не так даўно гэтым карысталіся, мне самому прыходзілася і жаць сярпом, і рабіць урокі пры святле лямпы", - кажа настаўнік.

На цырымоніі адкрыцця музея сабралася шмат людзей, яны ледзь змясціліся ў прасторнай актавай залі школы. Павіншаваць Вітольда Ермалёнка прыйшлі і прадстаўнікі ўлады на чале з кіраўніком раёна Ігарам Кузняцовым, і былыя вучні (былі нават госці з Латвіі), і, вядома, увесь калектыў школы. Шмат хто быў не з пустымі рукамі, а прынёс экспанаты ў новы музей.

Калі будзеце ў Міёрах, абавязкова наведайце "Сялянскую хату".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
←"Евровидение-2016" в Швеции планируется провести 14 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика