ПЭН-цэнтр абраў пераможцаў першай прэміі "Кнігі года"
25.05.2015 19:12
—
Новости Культуры
Беларускі ПЭН-центр вызначыў пераможцаў прэміі "Кніга году-2015". У намінацыі "Проза" перамог Альгерд Бахарэвіч з кнігай "Дзеці Аліндаркі". У намінаціі "Паэзія" адзначаны Антон Рудак са зборнікам "Верхні горад". У намінацыі "Дзяцячая літаратура" абраны адразу два аўтары – Вольга Гапеева з кнігай "Сумны суп" і Людміла Рублеўская з кнігай "Авантуры студыёзуса Вырвіча".
Адметнасць праекта ў тым, што найлепшую беларускую кнігу абіраюць самі пісьменнікі. У журы прэміі "Кніга году" можа ўвайсці кожны паэт, празаік ці дзіцячы пісьменнік, які цягам апошніх пяці гадоў выдаў уласную кнігу. Па ўмовах конкурсу cябра журы называе аргкамітэту тры найбольш вартыя, на яго думку, кнігі ў той намінацыі, якую ён судзіць. Аргкамітэт з гэтых "троек" складае поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію і дасылае яго журы. З атрыманага спісу сябра журы выбірае трох сваіх фаварытаў. Сумарны рэйтынг потым вызначае пераможцу. Такім чынам, у намінацыі "Дзяцячая літаратура" два аўтары назбіралі аднолькавую колькасць галасоў.
Па ўмовах конкурсу, кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі.
Нагадаем, новы праект "Кніга году" быў прадстаўлены на сходзе Беларускага ПЭН-цэнтра 28 лютага. Там жа было вырашана, што ў конкурсе будуць удзельнічаць не толькі беларускамоўныя аўтары, але і рускамоўныя.
Прэмія мае сімвалічнае значэнне: пераможца адзначаецца дыпломам, іншых узнагарод не прадугледжана.