У Сеціва выкладзена першая серыя "Свінкі Пэпы", агучаная на сродкі ахвяроўцаў

Источник материала:  
20.05.2015 12:16 — Новости Культуры
Сродкі на першы сезон агучкі мульціка “Свінка Пэпа” сабраны, і ўжо выкладзена першая серыя. Менш чым за месяц праект сабраў амаль 43 мільёна рублёў, якіх дастаткова на агучку 65 серый.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Першая агучаная на агульныя сродкі серыя называецца "Лепшая сяброўка". Да Пэпы завітала яе лепшая сяброўка, авечка С’юзі, і яны цудоўна бавяць час разам.

У стварэнні беларускай версіі аўтары ўлічылі заўвагі, якія ім дасылалі праз каментары да ранейшых серый і якія пакінулі нашыя каментатары на форуме TUT.BY пад папярэднім артыкулам.

Нагадаем, адзіная прафесійная суполка агучкі на беларускую мову ў Беларусі "Кінаконг" збірала сродкі, каб  "Свінка Пэпа" пачала размаўляць па-беларуску. За 47 дзён камандзе патрэбна было сабраць 37,5 мільёна рублёў, гэта прыкладна 750 тысяч на адну серыю. Агучыць трэба целы сезон з 50 серый.

Ужо праз 15 дзён праект падтрымала каля 100 чалавек, дзякуючы якім і сабралася неабходная сума. “Чым больш мы збярэм, тым больш агучым. Напрыклад, калі мы збярэм не 100% заяўленай сумы, а 200%, то адпаведна мы агучым не 50, а 100 серыяў”, - кажа кіраўнік праекта Андрэй Кім. Тады можна будзе рэгулярна выкладаць новыя серыі на працягу ўсяго 2015 года.

- Грошы на гэтую кампанію знайшліся не дзесьці з фондаў, ці фірмаў, а былі дадзеныя канкрэтнымі людзьмі. Нашая каманда і нашыя фундатары, гэта тыя сто чалавек, якія ахвяравалі з уласнай кішэні на “Свінку Пэпу”, і тыя, хто распавялі пра кампанію ў сацыяльных сетках. Разам з імі мы будзем ствараць беларускую будучыню для нашых дзетак, перад імі мы будзем справаздачыцца. Немагчыма пераацаніць падтрымку, якую дае нам кожнае такое ахвяраванне. Бо мы на ўласныя вочы бачым, што нашая справа сапраўды цікавая і карысная людзям. Мы бачым, што тое, ува што верым мы, важна таксама дзесяткам і сотням іншах беларусаў, - адзначыў Андрэй Кім.
←Международную Букеровскую премию получил венгерский писатель Ласло Краснохоркаи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика