У "Ноч музеяў" раскрыюцца таямніцы загадкавага дома ў цэнтры сталіцы

Источник материала:  
14.05.2015 15:19 — Новости Культуры
Фото с сайта www.ru.wikipedia.org
16 мая Літаратурны музей Петруся Броўкі запускае новы для музеяў Беларусі праект – інтэрактыўны анлайн-квэст “ДАБРОўкі” на пляцоўцы . Да самай апоўначы ўсе жадаючыя змогуць завітаць у дом, які даўно прыцягваў увагу сваёй непаўторнасцю, і пазнаёміцца з музеем, што месціцца ў кватэры №4, а апошнім часам з’яўляецца пляцоўкай шматлікіх літаратурна-мастацкіх праектаў.
 

Найбольш актыўныя наведвальнікі змогуць самастойна пазнаёміцца з музеем, даведацца пра цікавыя факты з гісторыі дому і яго жыхароў, пераходзячы ад пытання да пытання і шукаючы адказы ў музейнай прасторы. Наведванне музея ператворыцца ў захапляльную гульню. Адзінае, што патрэбна - гэта жаданне дакрануцца да гісторыі. Менавіта дакрануцца, бо квэст разлічаны на тых, хто сам жадае быць адкрывальнікам. Ніякіх экскурсаводаў і гідаў па музеі. Толькі кемлівасць і цярпенне дапамогуць прайсці ўвесь маршрут ад пачатку і да канца. Па выніках гэтага дня будзе вызначаны пераможца, для якога музей падрыхтаваў спецыяльны прыз.
 
У квэста няма абмежавання па часе і колькасці ўдзельнікаў. Увесь вечар з 17.00 да 24.00 музей будзе адкрыты для гульцоў. Што праўда, за ўваходныя квіткі давядзецца заплаціць.
 
Акрамя гэтага ўвесь вечар у музеі будуць сустрэчы з цікавымі асобамі, паказ караткаметражных фільмаў, гучаць музыка, а беларускія фатографы прэзентуюць свае працы і прачытаюць лекцыі. Падрабязней аб мерапрыемстве “Ноч музеяў – 2015: Месны клон” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі можна даведацца па спасылцы.
 
Далучыцеся да першага музейнага квэсту ў Мінску!
 
Адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. Карла Маркса, 30.
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50; (029) 159-71-21 (Лізавета).
←Видеоновости Гродненского драмтеатра: капустник, обменные гастроли и премьера "Мотылька"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика