На Гродзеншчыне было шэсцьсот панскіх сядзібаў, засталіся дзясяткі
27.04.2015 09:26
—
Новости Культуры
Даследчык Анатоль Федарук прэзентаваў у Гродне кнігу "Старинные усадьбы Гродненщины", у якой ён сабраў звесткі пра шляхецкія палацы і сядзібныя дамы, паркі, а таксама лад жыцця іх уладальнікаў.
"Калі я мыслена ўяўляю Гродзенскі рэгіён ці ўсю Беларусь, я думаю: Божа ты мой, каб гэта ўсё захавалася! - кажа Анатоль Федарук. - Бо на Гродзеншчыне я адзначыў прыблізна шэсцьсот сядзібаў. У першым томе, прысвечаным Гродзеншчыне, я даю дзвесце шэсцьдзесят. Кожная мела сваю вартасць, свае зборы. Інвентары сведчаць, якой была сядзіба ў эпоху Рэнесансу. Яны самі не захаваліся, але дзякуючы інвентарам яны стаяць у мяне ў вачах: драўляныя дыхтоўныя будынкі. Абавязкова ўязная алея, брама на двух-трох узроўнях, часам умацаванні. Апроч замкавых руін, засталася адна сядзіба - Гайцюнішкі. Гэта асаблівы помнік, ён не мае цаны".
Але калі палацы знікаюць, сціраюцца іх сляды і ў памяці. Напрыклад, адну сядзібу называлі "Аркадыяй", апавядае даследчык: "Але нічога не захавалася. Гэтае месца называлася Хаткі. Я пытаюся ў мясцовых: дзе? Ніхто нічога не ведае. А калі я кажу: Хаткі называлася гэтае месца. Адказваюць: дзе Хаткі мы ведаем. Усё парасло бярозамі".
Даследчыку ўдаецца знаходзіць іншыя пабудовы, мала каму вядомыя. Напрыклад, трохпавярховы дом з дэкорам у Ваўкавыскім раёне ў стылі эклектыкі: "Цяпер ён у прыватным агародзе, на жаль. І стаіць бяз даху. Ён не на ўліку. А каб уратаваць, трэба мець на ўліку".
Даследчыка не можа не ўражваць сённяшняе варварства: "Калі ідзеш па гаспадарчых дварах, то такое ўражанне, што прайшла разбуральная вайна незвычайнай сілы. Стаяць аграмадныя кароўнікі па сто метраў, нікому не патрэбныя, зусім кінутыя, а паспрабуйце купіць, то цана будзе завоблачнай. Б'юць сцены і вывозяць камяні. А побач пабудаваны новыя нізенькія кароўнікі: атрымалі грошы, трэба выкарыстаць. А каб ніхто не папракаў, старыя трэба разбіць".
Як вядома, партызаны мелі заданне напярэдадні наступу Чырвонай арміі знішчаць панскія сядзібы. Аб якой лічбе можна гаварыць: гэта дзясяткі спаленых сядзібных дамоў?
- Такіх дадзеных не збіраў. Часам у дзённіку пазначана: партызаны. Са слоў мясцовых людзей. Але ведаеце, не заўсёды нават пісаў, што знішчылі партызаны. Ну што ты зробіш? Была такая ўстаноўка. Не менш чым дзясяткі было такіх выпадкаў, можа многія дзясяткі. Многія сядзібы згарэлі ў апошнюю вайну. Баяліся, што немцы засядуць, умацуюцца. Што трэба? Спаліць. Вось і ўсё.
Колькі сядзібных дамоў, што захаваліся пасля вайны, страчаны ў мірны час, у апошнія гады?
- Пасля вайны сядзібы працягвалі з'яўляцца цэнтрамі культуры. Там былі школы, гурткі, бібліятэкі. Праводзіліся вечары, танцы. На базе многіх сядзібаў былі арганізаваныя племянныя гаспадаркі, заваёўвалі залатыя медалі на ВДНГ. А вось апошні час разбурэнне пайшло больш масава. Была школа. Яе няма. Была бальніца, яе закрылі. Засталося баз вокнаў і дзвярэй. Каля царквы ў Сынкавічах побач была сядзіба. Доўгі шляхецкі дом зруйнавалі бульдозерам, парк таксама. Вось вам стаўленне.
Калі падсумаваць: вы сказалі, што некалькі сядзібаў цяпер купілі і нармальна аднаўляюць, але на іншыя ставяць нерэальную цану, па якой ніхто не купіць. Што будзе з ацалелымі сядзібамі цяпер? Іх чакае знішчэнне?
- Я думаю, што пакуль яны знойдуць чалавека з двума мільярдамі (як у выпадку сядзібы ў Жэмыслаўлі), то там мала што застанецца. Там яшчэ была выдатная печ год-паўтара назад, я яшчэ паспеў яе засняць. Яе разбілі ўшчэнт. І ўнутры ўсё павыгарала, быў пажар. Яшчэ гадоў сем назад я мог бы паверыць, што іх нехта пачне выкупляць.
Але я не хачу лічыць, што іх чакае дрэнны лёс. Вось у Лынтупах у сядзібе, калі школы не стала, усё разбілі. Але цяпер дах ёсць, вокны ўставілі, такі палац - цуд папросту. З Расіі знайшоўся багаты чалавек. Краскі (Ваўкавыскі раён) купіў багаты чалавек. У Падароску палац, у Жалудку, здаецца, за сто тысяч долараў. І правільна. Бо што за цэны ставяць? Два мільярды рублёў. Ну хто купіць?
"Калі я мыслена ўяўляю Гродзенскі рэгіён ці ўсю Беларусь, я думаю: Божа ты мой, каб гэта ўсё захавалася! - кажа Анатоль Федарук. - Бо на Гродзеншчыне я адзначыў прыблізна шэсцьсот сядзібаў. У першым томе, прысвечаным Гродзеншчыне, я даю дзвесце шэсцьдзесят. Кожная мела сваю вартасць, свае зборы. Інвентары сведчаць, якой была сядзіба ў эпоху Рэнесансу. Яны самі не захаваліся, але дзякуючы інвентарам яны стаяць у мяне ў вачах: драўляныя дыхтоўныя будынкі. Абавязкова ўязная алея, брама на двух-трох узроўнях, часам умацаванні. Апроч замкавых руін, засталася адна сядзіба - Гайцюнішкі. Гэта асаблівы помнік, ён не мае цаны".
Але калі палацы знікаюць, сціраюцца іх сляды і ў памяці. Напрыклад, адну сядзібу называлі "Аркадыяй", апавядае даследчык: "Але нічога не захавалася. Гэтае месца называлася Хаткі. Я пытаюся ў мясцовых: дзе? Ніхто нічога не ведае. А калі я кажу: Хаткі называлася гэтае месца. Адказваюць: дзе Хаткі мы ведаем. Усё парасло бярозамі".
Даследчыку ўдаецца знаходзіць іншыя пабудовы, мала каму вядомыя. Напрыклад, трохпавярховы дом з дэкорам у Ваўкавыскім раёне ў стылі эклектыкі: "Цяпер ён у прыватным агародзе, на жаль. І стаіць бяз даху. Ён не на ўліку. А каб уратаваць, трэба мець на ўліку".
Млыны, бровары, свірны
Значна больш, чым сядзібных дамоў, захавалася былых панскіх гаспадарчых пабудоваў. Анатоль Федарук прызнаецца, што ў яго "асаблівае стаўленне да гаспадарчых пабудоваў: яны пастарэлі, прыціснуліся да зямлі, ім таксама хочацца жыць. Але падганяюць бульдозеры і проста разбураюць. Часта яны маюць па сто метраў даўжыні. На Гродзеншчыне захавалася дзвесце гаспадарчых будынкаў і некалькі дзясяткаў вытворчых, ёсць млыны, бровары. У былой сядзібе Брахоцкіх была цагельня, яна захавалася, яшчэ некалькі гадоў таму быў цэх абпалу, сёння адны толькі цагляныя слупкі, усё зруйнавана".Даследчыка не можа не ўражваць сённяшняе варварства: "Калі ідзеш па гаспадарчых дварах, то такое ўражанне, што прайшла разбуральная вайна незвычайнай сілы. Стаяць аграмадныя кароўнікі па сто метраў, нікому не патрэбныя, зусім кінутыя, а паспрабуйце купіць, то цана будзе завоблачнай. Б'юць сцены і вывозяць камяні. А побач пабудаваны новыя нізенькія кароўнікі: атрымалі грошы, трэба выкарыстаць. А каб ніхто не папракаў, старыя трэба разбіць".
Спляжаныя прысады
Анатоля Федарука вельмі турбуе, што масавая высечка дрэваў уздоўж дарог закранула і былыя сядзібныя прысады: "Адбываецца павальнае знішчэнне старых сядзібных алеяў. Каму перашкаджалі дрэвы? А раптам упадзе на галаву - адказваюць. У Шчорсах былі спланаваныя Джузэпэ Сака тры алеі, якія сыходзіліся ў адным месцы прамянямі. Цалкам яны знішчаны цяпер. А на пні паклалі аўтамабільныя шыны. Найвышэйшы паказчык нашай культуры. Мы водзім экскурсіі, мы развіваем турызм. І што паказваць - шыны? І не гаварыць аб Джузэпэ Сака?" Чаму так хочацца знішчаць? Калі ссеклі, пасадзіце тады новыя дрэвы".Партызанскія запалкі