У Віцебску "Фэст экскурсаводаў" пройдзе як эстафета міні-вандровак

Источник материала:  
16.04.2015 09:53 — Новости Культуры
Віцебск 18 красавіка далучыцца да агульнабеларускай акцыі "Фэст экскурсаводаў".

"У гэтым годзе акцыя пройдзе як эстафета міні-экскурсій. Іх правядуць маладыя аматары гісторыі Віцебска", - паведамілі TUT.BY арганізатары.

Запланаваны дзе экскурсіі.

"Задзвінская гісторыя" – збор 18 красавіка, 11.00, комплекс "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3). Суправаджаючы – Раман Воранаў.


Былыя саляныя склады, зараз комплекс "Дзвіна". Фота: Таццяна Мацьвеева

Заддзвінне як асобны раён сфармаваўся ў Віцебску пазней за астатнія, але мае шмат гістарычных цікавостак. Гэта былыя саляныя склады, махоркавая фабрыка, клуб металістаў і г.д. Пра гэта, а таксама шмат іншага, вы зможаце даведацца на экскурсіі.

"Віцебскае барока" – збор 18 красавіка, 17.00, каля ратушы (вуліца Леніна, 36). Суправаджаючы – Уладзімір Булаўскі.


Уваскрасенская царква і ратуша. Фота: Ігар Мацьвееў

У XVIII стагоддзі ў Віцебску склаўся ансамбль барокавай архітэктуры, які, па меркаванні некаторых даследчыкаў, быў найшыкоўнейшым ува ўсім Вялікім Княстве Літоўскім. Пра гісторыю стварэння і знішчэння культавых і грамадскіх будынкаў, якія складалі гэты ансамбль, вы пачуеце падчас экскурсіі.

Удзел у экскурсіях бясплатны. Яны ладзяцца пры ўдзеле навучэнцаў адукацыйнага курса Interhistory.

Падрабязная інфармацыя: +375 (29) 894-05-17.
"Фэст экскурсаводаў" - шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцінаў, які адзначаецца 18 красавіка.

Галоўная задума фэста - пазнаёміць жыхароў канкрэтных гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.
←Землю под Коложской церковью просканировали георадаром, чтобы найти пустоты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика