Гурт Litvintroll прыпыніў існаванне

Источник материала:  
10.04.2015 15:49 — Новости Культуры
Беларускі фолк-метал-гурт Litvintrol абвясціў пра спыненне свайго існавання.




"За дзесяцігоддзе свайго жыцця мы прайшлі шмат дарог, адыгралі безліч канцэртаў і спаткалі сапраўдных сяброў. Гэта быў насычаны час. На жаль, не ўсе ўдзельнікі гурту ўсведамляюць тую адказнасць, якую накладае званне музыкі", — піша гурт у афіцыйнай суполцы "УКантакце".

Прычынай роспуску Litvintroll стаў унутраны канфлікт — гурт захацеў, каб яго пакінуў Васіль Верабейчыкаў.
"Мы разышліся ў выніку спрэчак адносна далейшай будучыні гурта. Мая прапанова была ўпарадкаваць свае дзеянні, падпісаць кантракт, каб стаць больш прафесійнай камандай. Іншыя ўдзельнікі з прапановамі не пагадзіліся і захацелі, каб я сышоў з гурта. Паколькі правы на гурт зарэгістраваныя на мяне, то надалей ён існаваць не можа, хоць я і спадзяюся на тое, што мы дамовімся. Не ведаю, што будзе далей па-шчырасьці", — распавёў Верабейчыкаў парталу Tuzin.fm.

Заява была апублікаваная літаральна на наступны дзень пасля супольнага выступу Litvintroll з фінскай метал-легендай Fintroll у Мінску.

Litvintroll быў заснаваны ў 2005 годзе ўдзельнікамі гурту "Стары Ольса" — дударом Андрэем Апановічам і бубначом Сяргеем Тапчэўскім. Дудар Васіль Верабейчыкаў быў дэ-факта дырэктарам гурту. Litvintroll граў фолк-метал з тэкстамі на беларускай, польскай і англійскай мовах. Гурт запісаў два поўнафарматных альбомы. Часта выступаў на беларускіх фестывалях у якасці хэдлайнера, меў паспяховыя выступы ў бліжнім замежжы.

←Беларусь замковая. Какие памятники архитектуры восстановят в 2015 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика