"Арт-каляндар-2015". Адроджаная спадчына Алены Кіш, пра якую да канца 70-х мы нічога не ведалі

Источник материала:  
01.04.2015 10:29 — Новости Культуры
1 красавіка нарадзіўся беларускі мастак Уладзімір Басалыга. “Арт-каляндар-2015” расказвае пра цікавыя моманты яго жыцця і тое, як яму ўдалося адрадзіць творчую спадчыну Алены Кіш.


З серыі "Мова наша родная". Літара Б. Фота: з асабістага архіва Ўладзіміра Басалыгі

Калі табе спаўняецца 75 год, то выпадае не толькі прыняць віншаванні і падняць келіх добрага віна, а, у першую чаргу, выказаць словы ўдзячнасці тым людзям, што былі для цябе маяком на тваёй жыццёвай сцяжыне. У першую чаргу – маме… Таксама людзям, якія дапамаглі мне перажыць смерць бацькі пад Кёнігсбергам у 1974 годзе. І, вядома, Уладзіміру Садзіну – майму настаўніку, які дапамог зрабіць першы крок да прыгажосці”, - распавядае мастак.

Маці Ўладзіміра Басалыгі. Фота: з яго асабістага архіва

Жыццё Уладзіміра Басалыгі можна сапраўды назваць яркім, цікавым і плённым у творчых адносінах. Яму пашчасціла пазнаёміцца і ілюстраваць творы такіх пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Ніл Гілевіч, Пятрусь Броўка і Ларыса Геніюш. За плячыма мастака ляжаць гады працы, і як вынік - тры серыі работ каляровай літаграфіі: "Помнікі дойлідства Беларусі", "Мова наша родная" і "Радзіма мая дарагая".


Фота: з асабістага архіва Ўладзіміра Басалыгі

Фота: з асабістага архіва Ўладзіміра Басалыгі

Фота: з асабістага архіва Ўладзіміра Басалыгі

Фота: з асабістага архіва Ўладзіміра Басалыгі

Фота: з асабістага архіва Ўладзіміра Басалыгі

Але ёсць ва Ўладзіміра Басалыгі заслуга, не звязаная з яго творчасцю, але якой ён вельмі ганарыцца. Дзякуючы яму была адроджана творчая спадчына Алены Кіш - аўтара маляваных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі. Мастак звярнуў на іх увагу, калі быў у вёсцы: яркія, незвычайныя, яны віселі на сценах вясковых дамоў ці ўвогуле пылілся паддашках альбо выратоўвалі ад мух. Яму захацелася зрабіць гэтую мастачку вядомай і паказаць яе працы свету. Тады ён забраў дываны з сабой, адрэстаўраваў, і ўжо ў 1978 годзе яны былі прадстаўлены на Рэспубліканскай выстаўцы народных маляваных дываноў, пасля чаго да Алены Кіш пачала прыходзіць слава. Лішнім доказам таму, што ў Басалыгі атрымалася вярнуць нам мастацку, служыць той факт, што дываны Алены Кіш трапілі ў склад буйной выставы "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі". Сёння "маляванкі" Алены Кіш купляюць калекцыянеры, яны захоўваюцца ў музеях, а сама Алена прадстаўляе Беларусь у сусветным радзе майстраў наіўнага мастацтва: яе імя ўнесена ў "Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва".


Фото: Александр Корсаков, TUT.BY


Фото: Александр Корсаков, TUT.BY


Фото: предоставлено Белгазпромбанком

Чытайце таксама: Документальная история. Художник Алёна Киш >>>
Выставка "маляванок" Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках >>>
Кожны дзень у лаканічнай форме "Арт-каляндар-2015. Дні нараджэння тварцоў і твораў" разам з Галерэяй TUT.BY узгадвае цікавыя і малавядомыя факты пра людзей ці творы, якія з'ўляюцца часткай культурнага жыцця краіны. Ніякіх шырокавядомых біяграфій ці апісанняў, толькі ўнікальныя часткі мазаікі, якія дэманструюць багатае культурнае мінулае, сучаснае і, можна меркаваць, будучае Беларусі.
←У Кракаве ўскрылі саркафаг вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика