Народзіны на Дзень волі. Віцебскі паэт Уладзімір Папковіч сёння святкуе 80-годдзе
25.03.2015 18:51
—
Новости Культуры
Вядомы беларускі паэт і перакладчык, жыхар Віцебска Уладзімір Папковіч якраз сёння, на Дзень волі, святкуе свой 80-гадовы юбілей. У дзень нараджэння спадар Уладзімір распавёў "Нашай ніве" пра свае маладосць, юнацтва і пасляваенны Мінск.
Бацька меў, здаецца, тыя ж 2 класы, але мне здаваўся добра адукаваным, умеў размаўляць з "начальствам" па-руску. У Пецярбургу ён працаваў у пажарнай службе, потым правадніком паштовага вагона ў цягніку Пецярбург - Кіеў. Відаць, і кругагляд меў больш шырокі, чым звычайны вясковец, які трапіў у горад.
Перад "вяселлем" сваіх бацькоў я мушу ўсё ж звярнуцца да аднаго эпізоду ў жыцці падлетка Антося Папковіча. Бацька рана ўключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць і 13-гадовым хлапчуком распаўсюджваў забароненую літаратуру (1905-1906), з якой яго і злавілі. А потым падпаліў панскую стайню. Але яго навучылі зваліць усё на пана, быццам той падбухторыў хлопца зрабіць гэта дзеля страхоўкі. Можа, з гэтай прычыны Янук, мой дзед, і адправіў сына далей ад бяды, у горад.
Вось там і сустрэліся яны: Папковіч Антось і Вольга Спірыдовіч. І пакахаліся. Вяселле атрымалася адмысловае.
У Петраградзе ўжо сабралася цэлая суполка землякоў. Мамін дзядзька, афіцэр царскай арміі Язэп Дзік меў нейкія адносіны да царскай стайні, у яго былі падначаленыя.
Вяселле адбылося падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Царскай стайняй распараджаліся ўжо "свае людзі". Дзядзька Язэп падабраў тройку белых стаеннікаў, запрог у белую карэту. Вянчанне адбылося ў Царскім Сяле. Вось так па-царску была ўтворана сям'я маіх бацькоў.
На жаль, той час не прынёс шчасця. Маміны гаспадары ўцякалі за мяжу і быццам бы прапанавалі маім бацькам паехаць з імі. Мама была цяжарная першым дзіцем, ды ехаць немаведама куды не выпадала. Падаліся ў вёску да бацькоў.
Першае дзіця - хлопчык Косця - падчас пераезду захварэў і памёр. Трагедыя з малымі дзецьмі паўтаралася пазней раз ад разу. Таму мне найбольш запомніліся маміны заплаканыя вочы і рэдкая гаротная ўсмешка. Жывых нас засталося чацвёра: Ніна (1919 г. н., ужо нябожчыца), Леаніла (1928 г. н.), Іван (1930 г. н.) і я.
- У бацькоў, відаць, былі яшчэ нейкія грошы, і бацька здолеў пабудаваць новую хату, у якой я і нарадзіўся. Ужо пад Польшчай. Вёска Дварэц апынулася каля самай мяжы, за 2 км, на заходнім баку. Я мала ведаю пра гэты час, толькі тое, што напісана ў савецкіх падручніках: прыгнёт, беднасць, здзекі… Нават калі адносіцца да ўсяго крытычна, усё-такі беларусам пад Польшчай жылося нялёгка.
У 1939 годзе прыйшлі Саветы. Мама нядобра гаварыла пра "акцівістаў". Як прыйшлі Саветы, я ад яе ў першую чаргу адчуў трывогу, што прыйшла бяда, якая абавязкова закране нас.
Ужо пазней, пры маёй памяці, калі мы пыталіся ў мамы, ці бачылі яны ў Петраградзе падчас рэвалюцыі Леніна і Сталіна, адказвала: "Ды хто на тых бандытаў глядзеў!". Не любіла, не трывала.
Непакоілася, што вывозяць "кулакоў" і асаднікаў. Ці не вывязуць і нас? З гэтага часу пачынаю прыпамінаць усё больш і больш. У нашай вялікай хаце на дзве паловы ў правым баку быў абсталяваны "чырвоны куток". Там збіралася моладзь, магчыма, праводзіліся нейкія агітацыйныя сходкі (што я тады разумеў, мне пайшоў толькі пяты год).
- З вайны ўжо памятаецца куды больш. Мне здаецца, што ў дзень пачатку вайны бацька прыехаў вечарам, быў спалохана-ўсхваляваны. Астатняе памятаю толькі ўрыўкамі. Напрыклад, як выходзілі на гумно, глядзелі ў бок Мінска, дзе над лесам стаяла чырвонае зарава, сполахі ад бамбёжак.
Потым прыпамінаю, як з'явіліся першыя партызаны, у нас іх называлі "капялюшнікамі", бо шмат хто з іх быў у капелюшы. У нас перарылі ўсё ў куфры, забралі бацькаву, яшчэ петраградскую форму пажарнага. Другі раз прыйшлі і забралі каня, паабяцаўшы потым нейкім чынам вярнуць. Абяцанкі-цацанкі… Пазней ужо з'явіліся арганізаваныя атрады, напрыклад, атрад "Баец" з камандзірам Бацяноўскім. І ў нашай хаце часта наладжваліся партызанскія вечарынкі. Попытам карысталася самагоначка…
Наколькі памятаю, у нас часта жылі нейкія партызанскія начальнікі - Аляксандр Сядых, Павел Жукоўскі. Для падтрымання сувязі з Масквой у нашай хаце асталяваліся два маладыя радысты: Коля і Сашка. Прозвішча Сашкі я не ведаю, а Коля - Мікола Ваданосаў, будучы беларускі дзіцячы пісьменнік.
Вядома, згадваючы пра вайну, нельга не сказаць пра нямецкія "блакады". Час ад часу, каб прыстрашыць партызанаў, немцы прачэсвалі лясы. Але як прачэсвалі? Наляталі ў асноўным на вёсачкі, якія ляжалі паблізу лесу, як наша, хапалі, саджалі, вывозілі ў Нямеччыну, расстрэльвалі, вёскі палілі. Наводзілі жах не столькі на партызан, колькі на цывільнае насельніцтва.
А зімой 1944-га забралі бацьку, якога дагэтуль прызначылі працаваць у Іллі, тады раённым цэнтры, начальнікам страхавога аддзела. Магчыма, спецыяльна выціскалі з вёскі і ад сям'і, думаецца мне цяпер. Ён зняў там кватэру і забраў з сабой Лёлю і Ваню, каб маглі хадзіць у пяты і шосты класы. Бацька прыходзіў у суботу дадому.
Яго апошні прыход запомніўся мне тым, што бацька, звычайна не вельмі чуллівы, пасадзіў мяне на калені і гладзіў па галаве, пацалаваў. Ён ужо ведаў (нехта падказаў), што яго забяруць. У снежні 1944-га яго сапраўды забралі, і ён больш да нас не вярнуўся.
Судзілі закрытым судом. Толькі з чутак даведваліся, што судзілі за тое, што быў пры Польшчы солтысам. Нічым не дапамог нам Аляксандр Сядых, былы партызанскі начальнік, а потым сакратар Іллянскага райкама партыі.
Пра падлеткавыя гады магу сказаць, што за гэты час я прачытаў ці не ўсю сельскую бібліятэку. І Марка Твэна, і Дэфо, і Шарля дэ Кастэра, не кажучы ўжо пра Гайдара, Мікалая Астроўскага, усіх запар лаўрэатаў Сталінскай прэміі… Я чытаў без разбору і запоем.
Па сямейным рашэнні мяне накіравалі вучыцца ў 8-ы клас у Іллянскую сярэднюю школу (16-17 км ад Дварца). Ілля была тады раённым цэнтрам. Цяпер ужо кожны тыдзень давялося хадзіць у суботу - у Дварэц, у нядзельку - у Іллю з мяшэчкам харчоў. Масла, крупы, некалькі бульбін, а ці было якое сала - не памятаю. Год пражыў у інтэрнаце, потым знялі мне кватэру, дзе гаспадыня і варыла, і падкормлівала.
Вучыўся я так сабе. Толькі дыктоўкі ды сачыненні добра пісаў. У дзявятым класе выключылі з камсамола, бо згубіў камсамольскі білет, а я ўсё баяўся сказаць, а значыць, і ўнёскі камсамольскія не плаціў. Нарэшце выкрылі, але добра, што са школы не выключылі.
У той час існавала яшчэ "мандатная камісія", якая павінна была пераправяраць біяграфію абітурыента. Гэта мяне палохала: як тая камісія паглядзіць на тое, што бацька невядома дзе, а сам выключаны з камсамола. Спачатку вырашыў паступаць у БДУ на беларускае аддзяленне. Запоўніў анкету, дзе ў графе пра бацьку напісаў "памёр", а пра членства ва УЛКСМ напісаў "член".
Здаў 7 іспытаў, але конкурсу не вытрымаў (тры "пяцёркі" і чатыры "чацвёркі"). Ніякая "мандатная" са мной не праводзіла "субяседванне". Конкурс быў вялікі, і падобных да мяне, якія не паступілі, было шмат. І мне хтосьці параіў наведаць "іняз".
Дырэктар інстытута, М. В. Жаўрыд, сказаў: "Нікому не кажы, што ты там быў, а ідзі здавай гэтыя ж экзамены яшчэ раз. Другі паток не закончыўся". Дырэктар размаўляў па-беларуску. Чытаючы маю анкету, Жаўрыд яшчэ спытаў: "А дзе твой бацька?". І пранізліва зірнуў у вочы. "Памёр", — адказаў я, і гэта была праўда: праз знаёмых мы даведаліся, што ўжо няма нашага таткі. Яшчэ баяўся, што буду выкрыты як не член УЛКСМ.
Між іншым, пазней я ўсё-такі прызнаўся, што не камсамолец, і мяне пачалі прымушаць, не ўдаючыся ў падрабязнасці, уступіць у камсамол.
Мае студэнцкія гады (1953-1958), як цяпер здаецца, нічым адметным не вызначаліся. Я вучыўся лёгка, а матэрыяльна жыў цяжка. З дому мама дапамагчы не магла. Я гэта добра разумеў і нічога не прасіў. Ужо з трэцяга курса пачаў працаваць лабарантам на кафедры. У той час не было падручнікаў, і ўсе практыкаванні выконваліся студэнтамі ў кабінеце. Пад вечар яны запаўнялі кабінет напоўніцу, сядзелі і працавалі. На пятым курсе я ўжо працаваў на кафедры замежных моў Беларускага політэхнічнага інстытута.
З'явіліся свае грошы. Я прывык хадзіць у кнігарні, і за канец 50-х - пачатак 60-х сабраў ужо нядрэнную бібліятэку з твораў пісьменнікаў, якіх раней, вучнем, ніколі не чытаў. Брэт Гарт, Моэм, Джэк Лондан, Фёдар Салагуб, Саша Чорны, Сяргей Ясенін, Бруна Ясенскі… Я даганяў упушчанае ў сталінскія часы.
Я вучыўся з вялікім задавальненнем. Замежныя мовы даваліся мне лёгка, і я вучыўся гуляючы. Гэта, магчыма, і сапсавала мой характар, бо я не быў прывучаны да ўседлівасці. Нас вучылі вельмі добрыя выкладчыкі, шмат хто з іх былі выпускнікамі маскоўскіх моўных ВНУ, потым прыйшлі дэмабілізаваныя з Савецкай Арміі былыя афіцэры (журналісты, перакладчыкі), якія да таго служылі ў ГДР, Аўстрыі. Для мяне яны былі прыкладам адукаванасці і элегантных паводзін.
Да сёння добрым словам прыпамінаю дэкана Мацвея Рыгоравіча Эрэнштэйна, выкладчыкаў мовы Іосіфа Рыгоравіча Гардона, Спартака Іванавіча Каралёва, які пісаў вершы і музыку да іх, Генадзя Іванавіча Кулікова, Уладзіміра Паўлавіча Уварава… Гэта былі для нас сапраўдныя еўрапейцы. Яны вучылі нас глядзець на жыццё больш шырока, а не толькі на асобна ўзяты факт.
Добрую кампанію ўяўляла тады рэдакцыя насценнай газеты "Лінгвіст", шэф-рэдактарам якой быў Міхаіл Саламонавіч Штэйнгольц, выкладчык англійскай мовы, якога за вочы ўсе называлі на англійскі лад Майкл. Майкл быў дабрадушны, з яўрэйскай хітрынкай, чалавек гадоў пяцідзесяці, які здолеў сабраць вакол сябе разумных і дасціпных людзей.
Ад выкладчыкаў былі Кулікоў Генадзь Іванавіч з кафедры нямецкай мовы, Міцкевіч Зарына Уладзіміраўна, нявестка Якуба Коласа, выкладчыца франузскай мовы. Заўважыў я яе яшчэ раней, калі быў на першым курсе, бо яна пад'язджала на заняткі на сваёй "Победе", крута разварочваючыся перад уваходам у інстытут.
Сярод студэнтаў-членаў рэдакцыі былі Толя, Юра, Дзіма, Марык (фатограф), Саша (мастак), Нэла, Ліля, Ала, Марына, Роза.
У 1958-м я скончыў інстытут і мяне пакінулі працаваць на кафедры лабарантам, нагрузіўшы яшчэ нейкай колькасцю гадзін выкладання.
Які быў Мінск у той час? Гэта быў Мінск маёй маладосці, па-сяброўску вясёлы і добры. І беларускі. Ён быў яшчэ ў асноўным вясковым: будавалі ж Мінск былыя вяскоўцы, вучыліся ў ВНУ ў асноўным сялянскія дзеці, якія перажылі вайну і хацелі некім стаць у жыцці. Шмат што было новае для нас, таму і цягнуліся да ведаў, але і забавы, каханне, жарты і танцы былі тады ў вялікай модзе.
Балгарскія цыгарэты і віно, кубінскі ром, айчынная зуброўка ў біклажцы, якая месцілася ў задняй кішэні, невядомая раней літаратура (хто любіў яе), і аўтаматы не толькі з газіроўкай, але і з віном і бутэрбродамі. Студэнцкія вечары з факстротамі ды танга пад замежныя песні, бугі-вугі… Усё ж гэта было.
Я не быў знаёмы з дысідэнтамі, хоць у галаве, у душы быў сам ім. У 1963-м было апублікавана ў "Нёмане" маё апавяданне "Наследнікі" на рускай мове, дзе я нясмела, бо адзіночка, спрабаваў зачапіць тэму культу асобы Сталіна і даносаў. Тыя, хто пацярпеў ад Сталіна, не ядналіся. Ядналіся тыя, хто штосьці страціў, ці баяўся страціць пасля выкрыцця яго культу.
Пасля некалькіх нядрэнных месцаў працы - у рэспубліканскім патэнтным бюро, у МВІРТУ, на заводзе імя Вавілава - я нарэшце з'ехаў у 1966-м у Віцебск...
Царскае вяселле
- Мой бацька Антон Іванавіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы Дварэц. Маці Вольга Антонаўна (Антосіха, у дзявоцтве Спірыдовіч) нарадзілася ў 1896 годзе ў суседняй вёсцы Зачарная. Не ведаю, ці былі яны знаёмыя да выезду ў Пецярбург. Мама трапіла ў расійскую сталіцу ў 1910 і працавала служанкай у сям'і інжынера шляхоў зносін. Яе абавязкам было глядзець дзяцей. Адукацыя ў яе была 2 класы.Бацька меў, здаецца, тыя ж 2 класы, але мне здаваўся добра адукаваным, умеў размаўляць з "начальствам" па-руску. У Пецярбургу ён працаваў у пажарнай службе, потым правадніком паштовага вагона ў цягніку Пецярбург - Кіеў. Відаць, і кругагляд меў больш шырокі, чым звычайны вясковец, які трапіў у горад.
Перад "вяселлем" сваіх бацькоў я мушу ўсё ж звярнуцца да аднаго эпізоду ў жыцці падлетка Антося Папковіча. Бацька рана ўключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць і 13-гадовым хлапчуком распаўсюджваў забароненую літаратуру (1905-1906), з якой яго і злавілі. А потым падпаліў панскую стайню. Але яго навучылі зваліць усё на пана, быццам той падбухторыў хлопца зрабіць гэта дзеля страхоўкі. Можа, з гэтай прычыны Янук, мой дзед, і адправіў сына далей ад бяды, у горад.
Вось там і сустрэліся яны: Папковіч Антось і Вольга Спірыдовіч. І пакахаліся. Вяселле атрымалася адмысловае.
У Петраградзе ўжо сабралася цэлая суполка землякоў. Мамін дзядзька, афіцэр царскай арміі Язэп Дзік меў нейкія адносіны да царскай стайні, у яго былі падначаленыя.
Вяселле адбылося падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Царскай стайняй распараджаліся ўжо "свае людзі". Дзядзька Язэп падабраў тройку белых стаеннікаў, запрог у белую карэту. Вянчанне адбылося ў Царскім Сяле. Вось так па-царску была ўтворана сям'я маіх бацькоў.
На жаль, той час не прынёс шчасця. Маміны гаспадары ўцякалі за мяжу і быццам бы прапанавалі маім бацькам паехаць з імі. Мама была цяжарная першым дзіцем, ды ехаць немаведама куды не выпадала. Падаліся ў вёску да бацькоў.
Першае дзіця - хлопчык Косця - падчас пераезду захварэў і памёр. Трагедыя з малымі дзецьмі паўтаралася пазней раз ад разу. Таму мне найбольш запомніліся маміны заплаканыя вочы і рэдкая гаротная ўсмешка. Жывых нас засталося чацвёра: Ніна (1919 г. н., ужо нябожчыца), Леаніла (1928 г. н.), Іван (1930 г. н.) і я.
"Ды хто на тых бандытаў глядзеў!"
- У бацькоў, відаць, былі яшчэ нейкія грошы, і бацька здолеў пабудаваць новую хату, у якой я і нарадзіўся. Ужо пад Польшчай. Вёска Дварэц апынулася каля самай мяжы, за 2 км, на заходнім баку. Я мала ведаю пра гэты час, толькі тое, што напісана ў савецкіх падручніках: прыгнёт, беднасць, здзекі… Нават калі адносіцца да ўсяго крытычна, усё-такі беларусам пад Польшчай жылося нялёгка. Ужо пазней, пры маёй памяці, калі мы пыталіся ў мамы, ці бачылі яны ў Петраградзе падчас рэвалюцыі Леніна і Сталіна, адказвала: "Ды хто на тых бандытаў глядзеў!". Не любіла, не трывала.
Непакоілася, што вывозяць "кулакоў" і асаднікаў. Ці не вывязуць і нас? З гэтага часу пачынаю прыпамінаць усё больш і больш. У нашай вялікай хаце на дзве паловы ў правым баку быў абсталяваны "чырвоны куток". Там збіралася моладзь, магчыма, праводзіліся нейкія агітацыйныя сходкі (што я тады разумеў, мне пайшоў толькі пяты год).
Апошні бацькаў прыход
- З вайны ўжо памятаецца куды больш. Мне здаецца, што ў дзень пачатку вайны бацька прыехаў вечарам, быў спалохана-ўсхваляваны. Астатняе памятаю толькі ўрыўкамі. Напрыклад, як выходзілі на гумно, глядзелі ў бок Мінска, дзе над лесам стаяла чырвонае зарава, сполахі ад бамбёжак. Потым прыпамінаю, як з'явіліся першыя партызаны, у нас іх называлі "капялюшнікамі", бо шмат хто з іх быў у капелюшы. У нас перарылі ўсё ў куфры, забралі бацькаву, яшчэ петраградскую форму пажарнага. Другі раз прыйшлі і забралі каня, паабяцаўшы потым нейкім чынам вярнуць. Абяцанкі-цацанкі… Пазней ужо з'явіліся арганізаваныя атрады, напрыклад, атрад "Баец" з камандзірам Бацяноўскім. І ў нашай хаце часта наладжваліся партызанскія вечарынкі. Попытам карысталася самагоначка…
Наколькі памятаю, у нас часта жылі нейкія партызанскія начальнікі - Аляксандр Сядых, Павел Жукоўскі. Для падтрымання сувязі з Масквой у нашай хаце асталяваліся два маладыя радысты: Коля і Сашка. Прозвішча Сашкі я не ведаю, а Коля - Мікола Ваданосаў, будучы беларускі дзіцячы пісьменнік.
Вядома, згадваючы пра вайну, нельга не сказаць пра нямецкія "блакады". Час ад часу, каб прыстрашыць партызанаў, немцы прачэсвалі лясы. Але як прачэсвалі? Наляталі ў асноўным на вёсачкі, якія ляжалі паблізу лесу, як наша, хапалі, саджалі, вывозілі ў Нямеччыну, расстрэльвалі, вёскі палілі. Наводзілі жах не столькі на партызан, колькі на цывільнае насельніцтва.
А зімой 1944-га забралі бацьку, якога дагэтуль прызначылі працаваць у Іллі, тады раённым цэнтры, начальнікам страхавога аддзела. Магчыма, спецыяльна выціскалі з вёскі і ад сям'і, думаецца мне цяпер. Ён зняў там кватэру і забраў з сабой Лёлю і Ваню, каб маглі хадзіць у пяты і шосты класы. Бацька прыходзіў у суботу дадому.
Яго апошні прыход запомніўся мне тым, што бацька, звычайна не вельмі чуллівы, пасадзіў мяне на калені і гладзіў па галаве, пацалаваў. Ён ужо ведаў (нехта падказаў), што яго забяруць. У снежні 1944-га яго сапраўды забралі, і ён больш да нас не вярнуўся.
Судзілі закрытым судом. Толькі з чутак даведваліся, што судзілі за тое, што быў пры Польшчы солтысам. Нічым не дапамог нам Аляксандр Сядых, былы партызанскі начальнік, а потым сакратар Іллянскага райкама партыі.
Пасля вызвалення
- У 1944, пасля вызвалення нашай мясцовасці Чырвонай Арміяй, у Мардасах, суседняй вёсцы, адчынілася пачатковая школа. Бацька ўзяў мяне за руку і павёў туды. Запісаў адразу ў другі клас, бо чытаць я ўжо ўмеў, а пісаць, вырашыў, навучуся. Вось пісьмо мне потым і далося ў знакі. У 5-ы клас давялося хадзіць ужо ў Хаценчыцкую сямігодку, якая знаходзілася не ў Хаценчыцах, а яшчэ далей, у Казлеўшчыне. І было да яе з Дварца не менш за 5-6 км. Кожны дзень туды і назад. Сямігодку я закончыў у 1950-м з адной "тройкай" - па Канстытуцыі СССР.Пра падлеткавыя гады магу сказаць, што за гэты час я прачытаў ці не ўсю сельскую бібліятэку. І Марка Твэна, і Дэфо, і Шарля дэ Кастэра, не кажучы ўжо пра Гайдара, Мікалая Астроўскага, усіх запар лаўрэатаў Сталінскай прэміі… Я чытаў без разбору і запоем.
Па сямейным рашэнні мяне накіравалі вучыцца ў 8-ы клас у Іллянскую сярэднюю школу (16-17 км ад Дварца). Ілля была тады раённым цэнтрам. Цяпер ужо кожны тыдзень давялося хадзіць у суботу - у Дварэц, у нядзельку - у Іллю з мяшэчкам харчоў. Масла, крупы, некалькі бульбін, а ці было якое сала - не памятаю. Год пражыў у інтэрнаце, потым знялі мне кватэру, дзе гаспадыня і варыла, і падкормлівала.
Вучыўся я так сабе. Толькі дыктоўкі ды сачыненні добра пісаў. У дзявятым класе выключылі з камсамола, бо згубіў камсамольскі білет, а я ўсё баяўся сказаць, а значыць, і ўнёскі камсамольскія не плаціў. Нарэшце выкрылі, але добра, што са школы не выключылі.
"Мінск маёй маладосці"
- Дзесяцігодку я скончыў у 1953-м і пайшоў у свет - паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, на факультэт нямецкай мовы.У той час існавала яшчэ "мандатная камісія", якая павінна была пераправяраць біяграфію абітурыента. Гэта мяне палохала: як тая камісія паглядзіць на тое, што бацька невядома дзе, а сам выключаны з камсамола. Спачатку вырашыў паступаць у БДУ на беларускае аддзяленне. Запоўніў анкету, дзе ў графе пра бацьку напісаў "памёр", а пра членства ва УЛКСМ напісаў "член".
Здаў 7 іспытаў, але конкурсу не вытрымаў (тры "пяцёркі" і чатыры "чацвёркі"). Ніякая "мандатная" са мной не праводзіла "субяседванне". Конкурс быў вялікі, і падобных да мяне, якія не паступілі, было шмат. І мне хтосьці параіў наведаць "іняз".
Дырэктар інстытута, М. В. Жаўрыд, сказаў: "Нікому не кажы, што ты там быў, а ідзі здавай гэтыя ж экзамены яшчэ раз. Другі паток не закончыўся". Дырэктар размаўляў па-беларуску. Чытаючы маю анкету, Жаўрыд яшчэ спытаў: "А дзе твой бацька?". І пранізліва зірнуў у вочы. "Памёр", — адказаў я, і гэта была праўда: праз знаёмых мы даведаліся, што ўжо няма нашага таткі. Яшчэ баяўся, што буду выкрыты як не член УЛКСМ.
Між іншым, пазней я ўсё-такі прызнаўся, што не камсамолец, і мяне пачалі прымушаць, не ўдаючыся ў падрабязнасці, уступіць у камсамол.
Мае студэнцкія гады (1953-1958), як цяпер здаецца, нічым адметным не вызначаліся. Я вучыўся лёгка, а матэрыяльна жыў цяжка. З дому мама дапамагчы не магла. Я гэта добра разумеў і нічога не прасіў. Ужо з трэцяга курса пачаў працаваць лабарантам на кафедры. У той час не было падручнікаў, і ўсе практыкаванні выконваліся студэнтамі ў кабінеце. Пад вечар яны запаўнялі кабінет напоўніцу, сядзелі і працавалі. На пятым курсе я ўжо працаваў на кафедры замежных моў Беларускага політэхнічнага інстытута.
З'явіліся свае грошы. Я прывык хадзіць у кнігарні, і за канец 50-х - пачатак 60-х сабраў ужо нядрэнную бібліятэку з твораў пісьменнікаў, якіх раней, вучнем, ніколі не чытаў. Брэт Гарт, Моэм, Джэк Лондан, Фёдар Салагуб, Саша Чорны, Сяргей Ясенін, Бруна Ясенскі… Я даганяў упушчанае ў сталінскія часы.
Я вучыўся з вялікім задавальненнем. Замежныя мовы даваліся мне лёгка, і я вучыўся гуляючы. Гэта, магчыма, і сапсавала мой характар, бо я не быў прывучаны да ўседлівасці. Нас вучылі вельмі добрыя выкладчыкі, шмат хто з іх былі выпускнікамі маскоўскіх моўных ВНУ, потым прыйшлі дэмабілізаваныя з Савецкай Арміі былыя афіцэры (журналісты, перакладчыкі), якія да таго служылі ў ГДР, Аўстрыі. Для мяне яны былі прыкладам адукаванасці і элегантных паводзін.
Да сёння добрым словам прыпамінаю дэкана Мацвея Рыгоравіча Эрэнштэйна, выкладчыкаў мовы Іосіфа Рыгоравіча Гардона, Спартака Іванавіча Каралёва, які пісаў вершы і музыку да іх, Генадзя Іванавіча Кулікова, Уладзіміра Паўлавіча Уварава… Гэта былі для нас сапраўдныя еўрапейцы. Яны вучылі нас глядзець на жыццё больш шырока, а не толькі на асобна ўзяты факт.
Добрую кампанію ўяўляла тады рэдакцыя насценнай газеты "Лінгвіст", шэф-рэдактарам якой быў Міхаіл Саламонавіч Штэйнгольц, выкладчык англійскай мовы, якога за вочы ўсе называлі на англійскі лад Майкл. Майкл быў дабрадушны, з яўрэйскай хітрынкай, чалавек гадоў пяцідзесяці, які здолеў сабраць вакол сябе разумных і дасціпных людзей.
Ад выкладчыкаў былі Кулікоў Генадзь Іванавіч з кафедры нямецкай мовы, Міцкевіч Зарына Уладзіміраўна, нявестка Якуба Коласа, выкладчыца франузскай мовы. Заўважыў я яе яшчэ раней, калі быў на першым курсе, бо яна пад'язджала на заняткі на сваёй "Победе", крута разварочваючыся перад уваходам у інстытут.
Сярод студэнтаў-членаў рэдакцыі былі Толя, Юра, Дзіма, Марык (фатограф), Саша (мастак), Нэла, Ліля, Ала, Марына, Роза.
У 1958-м я скончыў інстытут і мяне пакінулі працаваць на кафедры лабарантам, нагрузіўшы яшчэ нейкай колькасцю гадзін выкладання.
Які быў Мінск у той час? Гэта быў Мінск маёй маладосці, па-сяброўску вясёлы і добры. І беларускі. Ён быў яшчэ ў асноўным вясковым: будавалі ж Мінск былыя вяскоўцы, вучыліся ў ВНУ ў асноўным сялянскія дзеці, якія перажылі вайну і хацелі некім стаць у жыцці. Шмат што было новае для нас, таму і цягнуліся да ведаў, але і забавы, каханне, жарты і танцы былі тады ў вялікай модзе.
Балгарскія цыгарэты і віно, кубінскі ром, айчынная зуброўка ў біклажцы, якая месцілася ў задняй кішэні, невядомая раней літаратура (хто любіў яе), і аўтаматы не толькі з газіроўкай, але і з віном і бутэрбродамі. Студэнцкія вечары з факстротамі ды танга пад замежныя песні, бугі-вугі… Усё ж гэта было.
Я не быў знаёмы з дысідэнтамі, хоць у галаве, у душы быў сам ім. У 1963-м было апублікавана ў "Нёмане" маё апавяданне "Наследнікі" на рускай мове, дзе я нясмела, бо адзіночка, спрабаваў зачапіць тэму культу асобы Сталіна і даносаў. Тыя, хто пацярпеў ад Сталіна, не ядналіся. Ядналіся тыя, хто штосьці страціў, ці баяўся страціць пасля выкрыцця яго культу.
Пасля некалькіх нядрэнных месцаў працы - у рэспубліканскім патэнтным бюро, у МВІРТУ, на заводзе імя Вавілава - я нарэшце з'ехаў у 1966-м у Віцебск...
Уладзімір Папковіч нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выкладчык замежных моваў, паэт, перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. З 1966 года жыве ў Віцебску. З 1982 года - выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Там працуе і сёння.
Аўтар зборнікаў вершаў "На досвітку", "Самы кароткі цень", "На тым стаю", "Рэшта", "Як ёсць", кнігі гумару "Вы будзеце смяяцца". У яго перакладах з нямецкай выйшлі "Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму", "Тры таварышы" Рэмарка, "Хмара" Гудрун Паўзэванг, "Карлік Нос" Вільгельма Гаўфа. На нямецкую мову пераклаў "Тараса на Парнасе" Кастуся Вераніцына.
Актыўны карыстальнік Facebook.