"Арт-каляндар 2015". Чаму сяляне прасілі весці судовыя справы толькі Францішка Багушэвіча

Источник материала:  
21.03.2015 14:17 — Новости Культуры
21 сакавіка нарадзўся грамадскі дзеяч і пісьменнік, аўтар зборніка "Дудка беларуская" Францішак Багушэвіч. "Арт-каляндар 2015" распавядае пра зварот селяніна, які просіць Багушэвіча весці яго справу. Выбар трапіў на беларускага пісьменніка дзякуючы яго памяркоўнасці і згодзе слухаць сялян на беларускай гаворцы.

Францішак Багушэвіч у 1889 годзе ў Вільні ў той час, калі ён працаваў у судовай палаце. Фото: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Пасля паўстання 1863-1864 года Францішак Багушэвіч быў вымушаны з’ехаць ва Украіну, дзе паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй. Пасля атрымання атэстата ён працаваў судовым следчым.

У 1883 годзе пасля каранацыі імператара Аляксандра III адбылася амністыя паўстанцаў, і Багушэвіч змог вярнуцца на радзіму, а дакладна - у Вільню. Пісьменнік пачаў працаваць прысяжным павераным у судовай палаце, куды найчасцей звярталіся сяляне.

Вось такія лісты прыходізілі ад сялян:

"...Адважуся маліць Ваша Правасхадзіцельства прыняць велікадушна і спагадна маю ўсепакорлівейшую просьбу наступнага зместу: Прысяжны павераны п. Багушэвіч, родам з тутэйшых мясцін, хаця і не ведае мяне, але вядомы мне сваёй памяркоўнасцю і спагадлівасцю выслухоўваць на роднай Беларускай гаворцы тых, хто звяртаецца да яго дапамогі ў абароне, таму, пры маёй неразвітасці, старэчых гадах і ўжо тугаватасці на вуха, я, просьбіт, быў бы зусім шчаслівы, калі б выбар паў на Яго...”
 
Прашэнне селяніна Крэўскай воласці Міхала Вольскага да старшыні Віленскага акруговага суда,
10 жніўня 1892 года.
У адказ на гэты ліст Багушэвіч напісаў, што згодны ўзяць справу. Але ў 1896 годзе ён пакінуў судовую справу на карысць літаратурнай дзейнасці, росквіт якой прыйшоўся акурат на той час, калі ён жыў у Вільні.

Кожны дзень у лаканічнай форме "Арт-каляндар 2015. Дні нараджэння тварцоў і твораў" разам з Галэрэей TUT.BY узгадвае цікавыя і малавядомыя факты пра людзей ці творы, якія з'ўляюцца часткай культурнага жыцця краіны. Ніякіх шырокавядомых біяграфій ці апісанняў, толькі ўнікальныя часткі мазаікі, якія дэманструюць багатае культурнае мінулае, сучаснае і, можна меркаваць, будучае Беларусі.
←Скончался знаменитый белорусский музыкант Геннадий Стариков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика