Гарачая спрэчка этнографаў з вытворцамі вышыванак, вышышын і вышымаек
18.03.2015 14:40
—
Новости Культуры
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства зладзіла ў нядзелю круглы стол, на які запрасіла некалькі паспяховых выдаўцоў адзежы з этна-матывамі. Аўтараў вышымаек не было, але дыскусія пра плюсы і мінусы вырабу масавых рэчаў па традыцыйных матывах беларусаў з кітайскім падыходам да якасці атрымалася гарачая.
Ролікі пра арнамент у трамваях Менску радуюць нямала беларусаў, а злуюць хіба расійскія адыёзныя шавіністычныя сайты. Беларускі трэнд на родныя этнаматывы ў адзежы развіваецца ў плыні з агульнай цікаўнасцю дызайнераў свету да арнаментаў. Але таксама на фоне таго як у суседняй Маскве паступова адкінулі спробы ўзначаліць пан-славізм і ўзялі на ўзбраенне агрэсіўную еўразійскасць, якую надта нервуюць сімвалы аўтэнтычнасці беларусаў і ўкраінцаў.
У гэтым кантэксце нават танны прынт на цішотцы, стылізаваны пад вышыванку, стаў сімвалам ментальнай арыентацыі і праяўленнем пазіцыі. Аднак тутэйшая мода на адзежу з прыстаўкай "вышы" бянтэжыць не толькі шавіністаў з Усходу, але і тых, хто даўна і глыбока займаецца ў Беларусі вывучэннем беларускай этнаграфіі.
"Народныя паясы на слуцкі манер", "крывіцкія руны", вышымайкі, вышымайткі, вышышыны, вы… вы… Вы што, сур’ёзна?" – яшчэ месяц таму публічна абурыўся Яўген Барышнікаў, намеснік старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
У бачанні многіх сябраў СЭТ цяпер адбываецца нешта нездаровае: людзі прымаюць вышымайкі за традыцыйнае, і далібог каб не прасілі выткаць пояс, дзе арнаментам напісаны нікнэйм.
– Вышы-прадукцыя ілюструе наступанне ў чарговы раз на тыя самыя граблі, калі мы хочам звярнуцца да вытокаў. Спрашчаючы да прымітыву, мы не вяртаемся", – кажа Наталля Ярмалінская, сябра СЭТ.
– Гэтыя рэчы не звяртаюць людзей у бок канону. Цудоўны прыклад – вышыбайка з кітайскага аўкцыёну. Для большасці гэта вышыванка – бо бела-чырвоная, з зорачкамі. За дрэвамі лесу не бачым: гэта стварэнне знешняга вобразу, за якім не стаіць глыбокая светапоглядная аснова.
На думку Наталлі, праблема ў тым, што папулярызатары культуры глыбока не капаюць, а "вялізны пласт этнаграфічных ведаў фактычна недаступны шырокаму колу людзей – ніхто не бачыць неабходнасці, бо з’яўляюцца папулярызатары". Кола замкнулася.
"Папулярызатары" прапанову пагутарыць прынялі не ўсе – адмысловы круглы стол – лекцыю 15 сакавіка, зладжаны СЭТ, не наведалі аўтары вышымаек, але прыйшлі прадстаўнікі "LSTR" і Sakolka.by, Stigmata, а таксама УП "Скарбніца". Тэмай круглага стала быў "Традыцыйны арнамент у сучасным дызайне", а праблематыкай – плюсы і мінусы вырабу масавых рэчаў па традыцыйных матывах.
Дырэктарка "Скарбніцы" паскардзілася, што не хапае годных сучасных мадэляў, Ілля Аксёнаў з "LSTR" расказаў пра планы і нюансы працы з СЭТ – усё палюбоўна.
"Прашу прабачэння, я буду крыху рэзкім", – так пачаў Вадзім Пракопчык з sakolka.by, аўтар той самай калекцыі "Крывіцкія руны", пра якую пісаў Барышнікаў, і адзіны з прысутных вытворцаў, хто з СЭТ не супрацоўнічаў. – …Этнографы паводзяць сябе як нашчадкі мастака, творы якога раскрадаюць суседзі і іншыя людзі, якія зарабляюць на гэтым. Але не толькі вы з’яўляецеся нашчадкамі, і кожны мае права інтэрпрэтаваць па-свойму.
…Свет змяніўся. І калі мы хочам пашыраць – мы мусім адпавядаць", – кажа Вадзім, падкрэсліваючы, што ў наш час моладзь нашмат ахвотней будзе насіць кашулі з фрагментамі арнаментаў, чым традыцыйныя вышываныя. Гэтак жа, як з часам самі традыцыйныя арнаменты рабіліся іншымі: у XIX стагоддзі буйней, чым у ХVIII.
Урэшце дыскусія звялася да таго, што калекцыя вопраткі добрая як мастацкі твор, а вось назва – пры чым тут руны? У нас іх не было, гэта ў скандынаваў…
І спрэчка раптоўна пачала нагадваць размову пра тое, ці варта посціць коцікаў, каб прыцягнуць увагу чытача:
"Я таксама не хацеў даваць тлумачэнняў, бо сэнсаў [у фрагментаў арнаменту, - аўт.] вельмі шмат, – кажа Вадзім. – Прыблізна 10 дзён я атрымліваў вялізныя стосы пытанняў, што гэта значыць – і нуль продажаў. НУЛЬ. Так гэта не працуе".
Традыцыйныя ўзоры і арнаменты ў ХХ стагоддзі знаходзіліся пад моцным інфармацыйным уплывам, і перасцярогі этнаграфічнай супольнасці пераклікаюцца з сітуацыяй на прыканцы XIX ст.
Тады з’явіліся адносна танныя брашуркі ад "Бракар і Ко", з якіх нашы бабулі ўзялі ўсе свае раслінныя арнаменты на ручніках… і часам нават мале-енькія вышытыя роварчыкі (сведчанне мае ў архіве доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская).
Думка перагукаецца з рэзюмэ Тодара Кашкурэвіча, мастака, музыкі і аднаго з заснавальнікаў цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя": "Мы абмяркоўваем праблемы ідэнтычнасці і яе стылістычнай выражанасці".
Але ён ані ровараў, ані вышымаек не баіцца, і больш за тое – лічыць, што гэта някепска.
"Узнікла пытанне наконт канону. Я не хацеў бы браць на сябе ролю мастацкага савету.
Цяперашні трэнд на майкі, трусы, татуіроўкі, нават на шыны – які вэрхал падняўся! Што будуць утоптваць святыя знакі ў бруд. Каму бруд, а каму родная зямля. І калі мы абазначым гэтымі знакамі ўсю сваю зямлю – на бігбордах, знаках, трусах, на руках – ва ўсім мы будзем адчуваць нейкую супольнасць прадстаўнікоў пэўнага этнасу.
Гэта мацнейшы з апошніх палітычных – падкрэслю, палітычных – трэндаў на Беларусі, бо ён пачаў прабіваць розныя сацыякультурныя групы людзей: рускамоўных, бізнэсмэнаў, бээрэсэмаўцаў, якія адзяюць шапачкі з арнаментам. На свяце вышыванак я бачыў, прыходзяць дзядзькі з барсеткамі, поўнымі грошай, і кажуць: "Я хачу такую! XXL". – "Няма". – "Я табе заплачу, знайдзі мне!"
У выніку працяглай дыскусіі этнографы, вытворцы і іншыя зацікаўленыя асобы прыйшлі да высновы, што фармаваць якасць папулярнай традыцыйнай культуры трэба праз адмысловыя лекцыі, дыпломы і антыдыпломы, а не праз цкаванне вытворцаў папулярнай прадукцыі. Бо ручныя тэхнікі вырабу не прадугледжваюць тыражнасці. А гэта значыць, што вышываныя кашулі не будуць ні распаўсюджанымі, ні таннымі.
І таму некаторыя даследчыкі ставяцца да модных тэндэнцый сур’ёзна. Па словах Аляксея Глушко, старшыні СЭТ, гаворка тут пра тое, развіваецца такім чынам ці разбураецца мастацкі канон.
А "стыль, у вельмі шырокім разуменні, у тым ліку народны і традыцыйны – гэта тое, што стварае нашу ідэнтычнасць", – кажа Міхал Анемпадыстаў, дызайнер і даследчык.
А хтосьці пра каноны і слыхам не чуў: "Студэнты БДУКІ вельмі далёкія ад гэтага, – кажа Вольга Лабачэўская, аўтарка кніг па этнаграфіі, навукоўца і выкладчыца ў ВНУ. – Яны не заходзяць на тыя старонкі, на якія заходзім мы – СЭТа, пра святы, не чытаюць ні Бахарэвіча, ні Карпава… Хваля гэтая – пэўная "бура ў шклянцы", бо шмат якія колы нашага грамадства яна не закранае аніяк".
Мода і пазіцыя

Вышыбайкі з кітайскага аўкцыёну

Коцікі і руны

Як у беларускім арнаменце з’явіўся ровар
Традыцыйныя ўзоры і арнаменты ў ХХ стагоддзі знаходзіліся пад моцным інфармацыйным уплывам, і перасцярогі этнаграфічнай супольнасці пераклікаюцца з сітуацыяй на прыканцы XIX ст.
Тады з’явіліся адносна танныя брашуркі ад "Бракар і Ко", з якіх нашы бабулі ўзялі ўсе свае раслінныя арнаменты на ручніках… і часам нават мале-енькія вышытыя роварчыкі (сведчанне мае ў архіве доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская).
Вышы-прадукцыя – наймацнейшы з апошніх палітычных трэндаў
Думка перагукаецца з рэзюмэ Тодара Кашкурэвіча, мастака, музыкі і аднаго з заснавальнікаў цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя": "Мы абмяркоўваем праблемы ідэнтычнасці і яе стылістычнай выражанасці".
Але ён ані ровараў, ані вышымаек не баіцца, і больш за тое – лічыць, што гэта някепска.
"Узнікла пытанне наконт канону. Я не хацеў бы браць на сябе ролю мастацкага савету.
Цяперашні трэнд на майкі, трусы, татуіроўкі, нават на шыны – які вэрхал падняўся! Што будуць утоптваць святыя знакі ў бруд. Каму бруд, а каму родная зямля. І калі мы абазначым гэтымі знакамі ўсю сваю зямлю – на бігбордах, знаках, трусах, на руках – ва ўсім мы будзем адчуваць нейкую супольнасць прадстаўнікоў пэўнага этнасу.
Гэта мацнейшы з апошніх палітычных – падкрэслю, палітычных – трэндаў на Беларусі, бо ён пачаў прабіваць розныя сацыякультурныя групы людзей: рускамоўных, бізнэсмэнаў, бээрэсэмаўцаў, якія адзяюць шапачкі з арнаментам. На свяце вышыванак я бачыў, прыходзяць дзядзькі з барсеткамі, поўнымі грошай, і кажуць: "Я хачу такую! XXL". – "Няма". – "Я табе заплачу, знайдзі мне!"
"Хваля гэтая – пэўная "бура ў шклянцы"