Гукаць вясну ў Вязынцы будуць 21 сакавіка

Источник материала:  
17.03.2015 14:13 — Новости Культуры
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць пагукаць вясну разам.

У праграме - гукальныя песні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Вясну гэтым разам будуць гукаць гурты "Горынь", "Рутвіца", "Мярэжа", "Варган", "Княжыч", "Dainavа", "Гасьцінец", "Калыханка", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Сяргей Чубрык, Аляксей Лесавік, Дар'я Грашчанкова, Раман Яраш, клуб традыцыйнага танца "SITA", а таксама грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Як і заўжды, арганізатары просяць усіх быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыю. Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы.

Электрычка з Мінску (ст. Мінск-Пасажырскі) адпраўляецца ў 11.40, прыбывае ў Вязынку ў 12.31. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.35. Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзецям - 7.500, студэнтам - 10.500, дарослым - 15.000.
←"Арт-календарь 2015". В Беларуси находится копии "Евангелия учительного" ученика Федорова с измененным колофоном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика