Кнігу ад Шушкевіча прэзентавалі ў Брэсце
05.03.2015 09:19
—
Новости Культуры
![](http://www.21.by/pub/news/2015/03/1425537393151196.jpg)
Фото: Брестский Курьер
Ініцыятыва правядзення такой прэзентацыі належала незалежнаму прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), кіраўнік якога Генадзь Фядыніч лічыць важным, каб у людзей была магчымасць паўдзельнічаць у дыскусіі і пачуць развагі асобы, якая фактычна з'яўлялася кіраўніком нашай дзяржавы пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі.
Зразумела, што падчас сустрэчы шмат пытанняў да Станіслава Шушкевіча тычыліся не толькі тых момантаў і часу жыцця, якія апісаны ў кнізе, але падзей сённяшняга дня. Размова ішла пра сітуацыю ў Расіі і Украіне, а таксама пра магчымыя сцэнарыі развіцця Беларусі ў палітычным і эканамічным рэчышчы, перспектывах будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Гродзенскай вобласці і шмат пра што іншае.