Макарэвіч запісаў песню на беларускай мове
03.03.2015 13:33
—
Новости Культуры
Лідар расейскага гурта "Машина времени" запісаў сваю першую песню на беларускай мове для праекту "Global Reload" парталу Tuzin.fm і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Мы размаўляем з Андрэем Макарэвічам у мінскай студыі "Осмос". Толькі што зробленыя апошнія штрыхі ў студыйнай сэсіі – у фінале запісаныя вакал і сола-гітара. Лідар "Машины времени" прыехаў у беларускую сталіцу адмыслова для таго, каб скончыць працу над сваёй першай беларускамоўнай кампазіцыяй ў жыцці.
– Вашы першыя ўражанні ад творчага эксперыменту?
– Жах як цікава! Зусім нячаста такім займаюся, бо не лічу сябе выканаўцам-паліглотам. Спяваю па-расейску. Па-ангельску спяваў у школе і да 10 класа практычна скончыў. Па-беларуску надта цікава паспрабаваць, бо гены ўсё ж такі маю. Я вельмі добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, з сяла, якое тады Блудзінам звалася, а побач вёска Маліч, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: "шчы", "шчука", згадваю як цяпер. (Маецца на ўвазе вёска Паўловічы, што ў Бярозаўскім раёне на Берасьцейшчыне, да 1964 году вёска звалася Блудзень. Чыгуначная станцыя побач мела назву "Пагодзіна", цяпер яна завецца "Бяроза-Картузская" – заўвага СБ).
– Можаце патлумачыць – навошта вам уся гэтая беларуская гісторыя, навошта спяваць па-беларуску?
– Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым свеце. Агулам я лічу, што гэта слушна. Калі ў чалавеку ёсць частка вось гэтага, дык чаму ён павінен яе хаваць? Ён павінен гэтым ганарыцца. Я абажаю Беларусь, у мяне тут шмат сяброў. Намагаюся тут бываць часцей. Тут фантастычная прырода – напэўна самая прыгожая, якую толькі можна сабе ўявіць у сярэдней паласе. І ў вас атрымліваецца яе захоўваць у ідэальным стане, у адрозненні ад расейцаў. Таму ваша краіна – аазіс у маім уяўленні.
- Ці адкрылася вам ваша Беларусь адразу? Ці ведалі вы пра яе нешта 45-50 год таму?
– 50 год таму мне было 11 год і бацька мне распавядаў пра цудоўны хутар Маліч, дзе ён нарадзіўся і правёў дзяцінства. Дзе жылі толькі Макарэвічы і Антончыкі. Я ведаў даўно адкуль паходзіць мой тата, мой дзед, якога пры жыцці я ўжо не заспеў, мая бабуля па бацькавай лініі. І ўсё абяцаў мяне туды звазіць. І так і не з'ездзіў, і мяне не звазіў, не выпала. Так далёка на Захад я не выязджаў, у Менску толькі часта бываў, а далей туды ў кірунку Берасця не ездзіў. Трапіў туды ў 2011 годзе, дзякуючы расейскаму Першаму каналу, які здымаў праграму "Древо жизни", што нядоўга праіснавала. Яе ідэя была ў тым, што героі перадачы едуць шукаць свае карані.
– Ведаю, што вы дасканала вывучылі свой радавод і сабралі ўсе магчымыя сведчанні. Ці засталіся нязведаныя факты?
Я дагэтуль не магу знайсці фотаздымкі свайго прадзеда Антонія Ўсакоўскага, які ў тых краях быў вядомым чалавекам, святаром. Ён пабудаваў царкву, якая дагэтуль стаіць. Ён пабудаваў царкоўную школу, у якой якраз і пазнаёміліся мой дзядуля і мая бабуля. Мне вядома, што прадзед перажыў рэвалюцыю, быў пасыльным практычна ў патрыярха нават пэўны час. У 1919-1920 гадах яго сляды канчаткова губляюцца. Думаю, што яго растралялі. Але пакуль дазнацца дзе і пры якіх абставінах і наогул пабачыць як ён выглядаў, патрымаць у руках яго фотаздымак, у мяне пакуль не выйшла. Тут у пошуках дапамагалі вельмі сур’ёзныя гісторыкі, але пакуль марна. Хачу дайсці да Лубянкі, магчыма там нешта знойдзецца.
– У той самай праграме "Дрэва жыцця" чатырохгадовай даўніны вы кажаце цікавую фразу пра тое, што розніцы між беларусамі і расейцамі па-сутнасці няма. Ці змянілася ваша меркаванне на гэты конт сёння?
– Розніца ёсць, канечне. Нават хаця б у стаўленні да прыроды. У вас гэтае стаўленне – еўрапейскае. У нас жа папсаванае стаўленне да прыроды качэўнікамі. Качэўнікі прызвычаіліся гадзіць, бо яны не сядзяць на месцах – яны заўтра едуць далей. Дык чаго выяўляць клопат пра чысціню. Падазраю, што ў расейцаў гэта засталося з часоў татарскага ярма. У вас таксама гісторыя няпростая, тут то Польшча была, то Беларусь, але ўсё ж гэта Еўропа.
– Вы чулі беларускую мову, чыталі на ёй, а цяпер паспрабавалі заспяваць па-беларуску. Ці падобна яна да расейскай, як Вам здалося?
– Ніколі не забуду выпадак у мінскім таксі. Мы абмяркоўвалі з таксістам беларускую мову, шыльды, напісаныя па-беларуску і той кажа: ха, беларуская – гэта тая ж расейская, толькі з памылкамі (смяецца). Гэта смешна, тым не менш беларуская – гэта мова з сваімі правіламі, з сваёй мелодыкай, з сваім даволі складаным вымаўленнем. І ўсё гэта мяне цікавіць.
– Дык падобныя нашы мовы ўсё ж ці не?
– Яны падобныя. Гэтак жа як ангелец зразумее аўстралійца і нават шатландца. Але безумоўная розніца ёсць у музыцы мовы. І не дзіва, што сярод першых савецкіх вакальна-інструментальных камандаў найлепшыя былі на мой погляд не "Веселые ребята", а "Песняры". Шмат у чым дзякуючы сваёй іншай музыцы мовы.
– У такім разе карціць спытаць – ці можа быць працяг вашага беларускамоўнага творчага эксперымента?
– Давайце пажывем, я адкрыты да ўсялякіх добрых задумаў і гатовы прымаць усялякія добрыя прапановы. Але давайце паглядзім, што выйдзе з першага вопыту. Мне даволі цяжка меркаваць збоку як атрымалася мая першая беларуская песня. Пра гэта могуць разважаць толькі тыя людзі, якія тут нарадзіліся і размаўляюць на гэтай мове з дзяцінства.
– Ёсць праблема, дарэчы, з гэтым. У 1980 годзе, скажам, у нас на цэлы Мінск толькі адзін чалавек вучыўся ў школе па-беларуску. Так што з дзяцінства далёка не ва ўсіх выходзіць гаварыць па-беларуску.
– Вось дзіўна. Украіна была таксама савецкая, але там не да такой ступені дайшло. Тым ня менш "Песняры" спявалі па-беларуску. Гонар і слава Мулявіну за гэта. Давайце адраджаць беларускую мову агульнымі сіламі. Ці хаця б захоўваць яе.
– Раскажыце пра вашу першую беларускамоўную песню.
– Гэта песня "Снег", перакладзеная на беларускую мову Юрыем Несьцярэнкам. Цяпер яна запісаная разам з музыкантамі з гурта Apple Tea. У арыгінале яна была напісаная недзе ў 1977 годзе. Асабліва гісторыі пра яе стварэнне няма. Сеў за піяніна – і напісаў. Лічу, што ў песень наогул не можа быць гісторыі. Калі аўтар пачынае расказваць гісторыі, як з'явіліся яго песні – ён хутчэй за ўсё хлусіць. Упершыню мы яе запісалі ў 1978 годзе, не ведаю ці захаваўся гэты запіс, а потым у 1980 ці 1981 годзе ўжо з Пецем Падгарадзецкім. Не памятаю, ці яшчэ калі мы яе ў студыі запісвалі – клянуся, не згадаю. Затое было некалькі выдатных канцэртных версій.
– А хіба "Снег" ня быў напісаны для праграмы "Маленький принц"?
– Праграма "Маленький принц" нарадзілася наступным чынам. Адна дзяўчына заўважыла, што некаторыя нашы песні кладуцца ў кантэкст твора Сэнт-Экзюпэры. Таму мы сабралі творы, якія пасуюць, і злучылі іх фрагментамі з кнігі. Нічога адмыслова мы для гэтай праграмы не стваралі і песень для яе не пісалі. "Снег" мы вельмі рэдка выконвалі на канцэртах у тыя часы, таму што ў нас тады наогул не было клавішных інструментаў. Потым з'явіліся клавішныя, якія вельмі аддалена нагадвалі піяніна. Жывы раяль ці піяніна на тыя часы ў тых месцах, дзе мы выступалі, былі вялікай рэдкасцю, таму яны практычна не гучалі. Значна пазней, праз 10-годздзе, мы сталі выконваць "Снег" на канцэртах "Машины времени", калі з'явілася такая магчымасць.
– Ці ўкладалі вы свядома ў гэтую песню асацыяцыі з адлігаю?
– Не, гэта занадта прыцягнута за вушы. Адлігі хочацца заўжды, у хоць якой сытуацыі. Асабліва сёння.
– Чаму менавіта "Снег" выбралі для запісу на беларускай мове? Выпадковасць?
– Не, зусім не выпадковасьць. У адным з нумараў часопіса "Дзеяслоў" было нямала вершаў і песень маіх, перакладзеных на беларускую. І мне здалося, што менавіта ў гэтай песні найбольш блізка гучаць нашыя мовы, проста па набору слоў гэта было заўважна. І мне прасцей было з ёй працаваць.
Размаўляў Сяргей Будкін
Падзякі ў падрыхтоўцы прэм’еры: Юрыю Несьцярэнку, Паўлу Юрцэвічу, Андрэю Акатаву і студыі "Осмос", Уладзімеру Булаўскаму, Алегу Ціханаву, Хрысьціне Дарапей, Наталлі Стрыжак, Анжэле Грушчанкавай і клубу Loft, Яну Буслу, Ігару Сацэвічу і гурту Apple Tea
Андрэй Макарэвіч – Снег (музыка і словы Андрэя Макарэвіча, пераклад на беларускую Юрыя Несцярэнкі)
Снег. Горад губляе зрок.
Крок
У змрок ад святла, і зноў
Колер, як белы снег.
Горад твой
Стаў караблём,
Лёдам забраны ў палон.
Ты
Ведаеш пэўна як
Снег
Нам пакідае знак.
Ён робіць заўсёды так,
І горад твой,
Сонцам сагрэты,
Плыве па вясновай вадзе.
Але
Ці дадзена нам зразумець,
Каму
Дзячыць за цеплыню,
Што зводзіць няспынна снег.
Сто доўгіх дзён
Мацнейшым быў ён,
І раптам зьнікае за пяць
Цёплых дзён.
![]() |
Андрэй Макарэвіч, Юры Несцярэнка, Сяргей Будкін падчас працы над песняй "Снег" у мінскай студыі "Осмос". Фото: Віка Трэнас, tuzin.fm |

Андрэй Макарэвіч развучвае тэкст песні "Сьнег" на беларускай мове. Фото: Віка Трэнас, tuzin.fm |
- Ці адкрылася вам ваша Беларусь адразу? Ці ведалі вы пра яе нешта 45-50 год таму?
– 50 год таму мне было 11 год і бацька мне распавядаў пра цудоўны хутар Маліч, дзе ён нарадзіўся і правёў дзяцінства. Дзе жылі толькі Макарэвічы і Антончыкі. Я ведаў даўно адкуль паходзіць мой тата, мой дзед, якога пры жыцці я ўжо не заспеў, мая бабуля па бацькавай лініі. І ўсё абяцаў мяне туды звазіць. І так і не з'ездзіў, і мяне не звазіў, не выпала. Так далёка на Захад я не выязджаў, у Менску толькі часта бываў, а далей туды ў кірунку Берасця не ездзіў. Трапіў туды ў 2011 годзе, дзякуючы расейскаму Першаму каналу, які здымаў праграму "Древо жизни", што нядоўга праіснавала. Яе ідэя была ў тым, што героі перадачы едуць шукаць свае карані.
– Ведаю, што вы дасканала вывучылі свой радавод і сабралі ўсе магчымыя сведчанні. Ці засталіся нязведаныя факты?
Я дагэтуль не магу знайсці фотаздымкі свайго прадзеда Антонія Ўсакоўскага, які ў тых краях быў вядомым чалавекам, святаром. Ён пабудаваў царкву, якая дагэтуль стаіць. Ён пабудаваў царкоўную школу, у якой якраз і пазнаёміліся мой дзядуля і мая бабуля. Мне вядома, што прадзед перажыў рэвалюцыю, быў пасыльным практычна ў патрыярха нават пэўны час. У 1919-1920 гадах яго сляды канчаткова губляюцца. Думаю, што яго растралялі. Але пакуль дазнацца дзе і пры якіх абставінах і наогул пабачыць як ён выглядаў, патрымаць у руках яго фотаздымак, у мяне пакуль не выйшла. Тут у пошуках дапамагалі вельмі сур’ёзныя гісторыкі, але пакуль марна. Хачу дайсці да Лубянкі, магчыма там нешта знойдзецца.
![]() |
Перакладчык песні "Снег" на беларускую Юры Несцярэнка і Андрэй Макарэвіч падчас запісу трэка. Фота: Віка Трэнас, tuzin.fm |
– У той самай праграме "Дрэва жыцця" чатырохгадовай даўніны вы кажаце цікавую фразу пра тое, што розніцы між беларусамі і расейцамі па-сутнасці няма. Ці змянілася ваша меркаванне на гэты конт сёння?
– Розніца ёсць, канечне. Нават хаця б у стаўленні да прыроды. У вас гэтае стаўленне – еўрапейскае. У нас жа папсаванае стаўленне да прыроды качэўнікамі. Качэўнікі прызвычаіліся гадзіць, бо яны не сядзяць на месцах – яны заўтра едуць далей. Дык чаго выяўляць клопат пра чысціню. Падазраю, што ў расейцаў гэта засталося з часоў татарскага ярма. У вас таксама гісторыя няпростая, тут то Польшча была, то Беларусь, але ўсё ж гэта Еўропа.
– Вы чулі беларускую мову, чыталі на ёй, а цяпер паспрабавалі заспяваць па-беларуску. Ці падобна яна да расейскай, як Вам здалося?
– Ніколі не забуду выпадак у мінскім таксі. Мы абмяркоўвалі з таксістам беларускую мову, шыльды, напісаныя па-беларуску і той кажа: ха, беларуская – гэта тая ж расейская, толькі з памылкамі (смяецца). Гэта смешна, тым не менш беларуская – гэта мова з сваімі правіламі, з сваёй мелодыкай, з сваім даволі складаным вымаўленнем. І ўсё гэта мяне цікавіць.
– Дык падобныя нашы мовы ўсё ж ці не?
– Яны падобныя. Гэтак жа як ангелец зразумее аўстралійца і нават шатландца. Але безумоўная розніца ёсць у музыцы мовы. І не дзіва, што сярод першых савецкіх вакальна-інструментальных камандаў найлепшыя былі на мой погляд не "Веселые ребята", а "Песняры". Шмат у чым дзякуючы сваёй іншай музыцы мовы.
– У такім разе карціць спытаць – ці можа быць працяг вашага беларускамоўнага творчага эксперымента?
– Давайце пажывем, я адкрыты да ўсялякіх добрых задумаў і гатовы прымаць усялякія добрыя прапановы. Але давайце паглядзім, што выйдзе з першага вопыту. Мне даволі цяжка меркаваць збоку як атрымалася мая першая беларуская песня. Пра гэта могуць разважаць толькі тыя людзі, якія тут нарадзіліся і размаўляюць на гэтай мове з дзяцінства.
![]() |
Андрэй Макарэвіч падчас сяброўскага канцэрту ў менскім Loft Cafe. Фото: Аляксандар "Tarantino" Ждановіч |
– Ёсць праблема, дарэчы, з гэтым. У 1980 годзе, скажам, у нас на цэлы Мінск толькі адзін чалавек вучыўся ў школе па-беларуску. Так што з дзяцінства далёка не ва ўсіх выходзіць гаварыць па-беларуску.
– Вось дзіўна. Украіна была таксама савецкая, але там не да такой ступені дайшло. Тым ня менш "Песняры" спявалі па-беларуску. Гонар і слава Мулявіну за гэта. Давайце адраджаць беларускую мову агульнымі сіламі. Ці хаця б захоўваць яе.
– Раскажыце пра вашу першую беларускамоўную песню.
– Гэта песня "Снег", перакладзеная на беларускую мову Юрыем Несьцярэнкам. Цяпер яна запісаная разам з музыкантамі з гурта Apple Tea. У арыгінале яна была напісаная недзе ў 1977 годзе. Асабліва гісторыі пра яе стварэнне няма. Сеў за піяніна – і напісаў. Лічу, што ў песень наогул не можа быць гісторыі. Калі аўтар пачынае расказваць гісторыі, як з'явіліся яго песні – ён хутчэй за ўсё хлусіць. Упершыню мы яе запісалі ў 1978 годзе, не ведаю ці захаваўся гэты запіс, а потым у 1980 ці 1981 годзе ўжо з Пецем Падгарадзецкім. Не памятаю, ці яшчэ калі мы яе ў студыі запісвалі – клянуся, не згадаю. Затое было некалькі выдатных канцэртных версій.
![]() |
Фото: Аляксандар "Tarantino" Ждановіч |
– А хіба "Снег" ня быў напісаны для праграмы "Маленький принц"?
– Праграма "Маленький принц" нарадзілася наступным чынам. Адна дзяўчына заўважыла, што некаторыя нашы песні кладуцца ў кантэкст твора Сэнт-Экзюпэры. Таму мы сабралі творы, якія пасуюць, і злучылі іх фрагментамі з кнігі. Нічога адмыслова мы для гэтай праграмы не стваралі і песень для яе не пісалі. "Снег" мы вельмі рэдка выконвалі на канцэртах у тыя часы, таму што ў нас тады наогул не было клавішных інструментаў. Потым з'явіліся клавішныя, якія вельмі аддалена нагадвалі піяніна. Жывы раяль ці піяніна на тыя часы ў тых месцах, дзе мы выступалі, былі вялікай рэдкасцю, таму яны практычна не гучалі. Значна пазней, праз 10-годздзе, мы сталі выконваць "Снег" на канцэртах "Машины времени", калі з'явілася такая магчымасць.
– Ці ўкладалі вы свядома ў гэтую песню асацыяцыі з адлігаю?
– Не, гэта занадта прыцягнута за вушы. Адлігі хочацца заўжды, у хоць якой сытуацыі. Асабліва сёння.
![]() |
Фото: Аляксандар “Tarantino” Ждановіч |