У Мінску ўручылі прэмію Вацлава Ластоўскага
26.02.2015 01:58
—
Новости Культуры
У Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэата прэміі імя Вацлава Ластоўскага. Хто атрымаў прэстыжную ўзнагароду і чаму Расія для Беларусі не старэйшы, а малодшы брат.
Па выніках 2014 года ў шэраг намінантаў на прэмію патрапілі:
Апроч таго, у межах імпрэзы адбылася прэзентацыя англамоўнай кнігі пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі пад назвай "Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets".
— Па сутнасці мы зрабілі справу замест Міністэрства замежных спраў і нацыянальнага агенцтва па турызме, — адзначыла аўтар кнігі, пісьменніца і культуролаг Ірына Шумская. — Гэта кніга ў першую чаргу скіравана на пашырэнне ведаў пра айчынную гісторыю і культурныя здабыткі Беларусі сярод грамадзян блізкага і далёкага замежжа, а таксама можа служыць у якасці турыстычнага дапаможніка. Мы павінны на ўсю моц заяўляць пра тое, што мы беларусы — нацыя са сваімі культурнымі каштоўнасцямі. Казаць, што мы не нейкія там малодшыя браты вялікай Расіі, а наадварот, гэта Расія для нас малодшы брат.
— І ў гэтым годзе без справы сядзець не будзем. Планаў у нас хопіць на доўгія гады, — адзначыў Анатоль Тарас.
— Вось ўжо некалькі год запар мы ўручаем прэмію тым людзям, якія зрабілі значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Гэта гісторыкі і краязнаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, літаратары і журналісты, грамадскія актывісты — людзі, якія любяць сваю краіну і вучаць яе любіць іншых, — адзначыў гісторык Анатоль Тарас.
Па выніках 2014 года ў шэраг намінантаў на прэмію патрапілі:
— Анатоль Грыцкевіч – гісторык, аўтар кнігі "Сцягі Оршы";
— Павел Дарафей – ініцыятар стварэння музея жывой гісторыі "Панёманскае гарадзішча" і фестывалю раннесярэднявечнай культуры "З варагаў у грэкі";
— Юры Жыгамонт – вядучы краязнаўчай тэлеперадачы "Новыя падарожжы дылетанта";
— Ігар Мельнікаў – гісторык, рэдактар парталу "Гістарычная праўда", арганізатар выставы "Заходнебеларуская Атлантыда", аўтар кнігі "Невядомая заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941";
— Зміцер Юркевіч – кіраўнік арт-суполкі ім. Тадэвуша Рэйтана, каардынатар валанцёрскай дзейнасці ў вёсцы Грушаўка.
У выніку лаўрэатам прэміі стаў гісторык Ігар Мельнікаў. Ад Таварыства аматараў гісторыі імя В. Ластоўскага ён атрымаў медаль, адмысловы дыплом і каштоўны падарунак.
Апроч таго, у межах імпрэзы адбылася прэзентацыя англамоўнай кнігі пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі пад назвай "Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets".
— Па сутнасці мы зрабілі справу замест Міністэрства замежных спраў і нацыянальнага агенцтва па турызме, — адзначыла аўтар кнігі, пісьменніца і культуролаг Ірына Шумская. — Гэта кніга ў першую чаргу скіравана на пашырэнне ведаў пра айчынную гісторыю і культурныя здабыткі Беларусі сярод грамадзян блізкага і далёкага замежжа, а таксама можа служыць у якасці турыстычнага дапаможніка. Мы павінны на ўсю моц заяўляць пра тое, што мы беларусы — нацыя са сваімі культурнымі каштоўнасцямі. Казаць, што мы не нейкія там малодшыя браты вялікай Расіі, а наадварот, гэта Расія для нас малодшы брат.
Таксама справаздачу пра сваю дзейнасць за 2014 год прадставілі Інстытут беларускай гісторыі і культуры і Таварыства аматараў гісторыі імя В. Ластоўскага. А дзейнасць сапраўды была плённая. Гэта і новыя дзевяць кніг у серыі "Невядомая гісторыя", і брашуры "Сто выдатных дзеячаў Беларусі", шматлікія канферэнцыі і адукацыйныя паездкі па рэгіёнах...
— І ў гэтым годзе без справы сядзець не будзем. Планаў у нас хопіць на доўгія гады, — адзначыў Анатоль Тарас.