Макей прачытаў верш Купалы подчас музейнага праекту "У дыялогу культур"
20.02.2015 16:08
—
Новости Культуры
Мiнiстры замежных спраў Беларусi і Латвii Уладзімір Макей і Эдгарс Рынкевiчс перад пачаткам перамоваў 19 лютага прынялі ўдзел у праекце Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы "У дыялогу культур", прысвечаным Мiжнароднаму дню роднай мовы. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі кiраўнiкi i прадстаўнiкi 20 пасольстваў, акрэдытаваных у Мінску, якiя чыталi вершы на родных мовах.
Эдгарс Рынкевiчс распавёў аб тым, што культура з’яўляецца тым вельмi важным элементам, якi звязвае Беларусь i Латвію. Нагадаў аб сяброўстве Янкі Купалы з латвійскім паэтам Янісам Райнiсам, 150-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2015 годзе.
На погляд кіраўніка беларускага МЗС, Янка Купала ўяўляе сабой аднаго з лепшых прадстаўнiкоў беларускага народу, якi вучыў, як трэба любiць, абараняць, умацоўваць і шанаваць сваю бацькаўшчыну. Сёння можна сказаць, што мара беларускага пясняра пачала здзяйсняцца – беларускi народ мае сваю дзяржаву і ганарыцца сваей радзiмай. Макей прачытаў верш Купалы "Бацькаўшчына".
Міністр таксама дамовiўся з кiраўнiцтвам музея аб сумесным правядзенні праекта "У дыялогу культур" у 2016 годзе.
Даведка МЗС: Мiжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лiстапада 1999 года з мэтай садзейнiчання захаванню моўнай і культурнай разнастайнасцi i шматмоўя, адзначаецца 21 лютага. Дзяржавы-члены ЮНЕСКА ва ўсiм свеце выконваюць важную ролю ў падтрымцы родных моў праз свае нацыянальныя ўстановы i арганізацыi дзеля зблiжэння культур.